Вы тут

У мінскім аквапарку ледзь не патануў 4-гадовы хлопчык


У мінскім аквапарку 21 ліпеня ледзь не патануў 4-гадовы хлопчык. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта.


t.me/skgovby

Хлопчык прыехаў з Магілёва разам з мамай, з якой прыйшоў адпачываць у аквапарк. Каля 12 гадзін адзін з ратавальнікаў аквапарку заўважыў, што дзіця тоне. Выратавальнік нырнуў за хлопчыкам і дастаў яго з вады.

Хлопчыку на месцы аказана неабходная медыцынская дапамога, пасля чаго ён быў шпіталізаваны.

Следчымі ўстаноўлена, што дзіця без выратавальнай камізэлькі было ў басейне на глыбіні, на якой яму знаходзіцца забаронена. Незадоўга да таго, што здарылася, хлопчык з мамай знаходзіліся ў дзіцячай аквазоне, адкуль непрыкметна для яе дзіця перайшло ў дарослы басейн.

Па дадзеным факце Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.