Вы тут

Больш за 90% плошчаў азімага рапсу на зерне ўбрана ў Беларусі


У Беларусі ўбрана 90,8% плошчаў азімага рапсу на зерне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Уборка азімага рапсу на зерне завяршаецца ў Брэсцкай (98,6%) і Гродзенскай абласцях (97,2%). У Мінскай вобласці ўбрана 94,5% плошчаў, у Магілёўскай - 85,8%, Гомельскай - 82,1%, Віцебскай - 80,1%. Нарыхтавана ўсяго 594,5 тыс. т пры ўраджайнасці 20,6 ц/га. Збожжавыя (без кукурузы, проса і грэчкі) убраны на 436,1 тыс. га (20,2% да ўборачнай плошчы). На сёння намалочана больш за 1,4 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць яго складае 32,2 ц/га. Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 63,6% плошчаў (498,9 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2 960,8 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9 168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 9 115,2 тыс. т (70,2% да плана), сена - 635,4 тыс. т (67%), сіласу - 335,3 тыс. т (1,84%).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».