Вы тут

Раім схадзіць


Meet up для ўладальнікаў сабак, квіз для мам, Open Air Cinema і бізнес-лагер - афіша «Звязды» з 22 па 28 ліпеня.


Okidog Meet up - Карысная інфармацыя для ўладальнікаў сабак

Дзе: Корпус, пр-т Машэрава, 9, памяшканне 8

Калі: 22 ліпеня ў 19: 30

Колькі каштуе: бясплатна, але трэба зарэгістравацца

На чарговым мегацікавым мітапе okidog чакаюць усіх гаспадароў на сустрэчы з кінолагам Юліяй Тарсуновай на тэму "Карысная інфармацыя для ўладальнікаў сабак".

Коратка пра тое, што вас чакае:

  • Дакументы на гадаванца
  • Ветэрынарныя клінікі: куды і ў якіх выпадках звяртацца
  • Паслугі для сабак: салоны, гасцініцы
  • Залы і пляцоўкі для сабак і многае іншае.

Як заўсёды - з сабакам можна!


Квіз для мам Mama Pro

Дзе: Вікторыя Алімп Гатэль, пр-т Пераможцаў, 103

Калі: 24 ліпеня ў 18:00

Колькі каштуе: бясплатна, але з папярэднімі ўмовамі

Сучаснае мацярынства - гэта не проста пра клопат і любоў, але і пра развіццё, новыя веды і унікальны вопыт. Інтэлектуальны квіз для мам - гэта камандная гульня з пытанняў і адказаў, якая пройдзе па правілах класічнай «мазгабойкі». Усяго ў гульні прымуць удзел 8 каманд на чале з вядомымі мамамі - блогерамі і кіраўнікамі праектаў аб сучасным мацярынстве. Кожны збірае сваю каманду з падпісчыкаў - трапіць у яе можа любы жадаючы. Правяраць веды мам будуць не толькі ў тэматыцы здароўя, але і ў сферы псіхалогіі, дзіцячых забаў і нават кніг і мульцікаў.

На квізе будуць:

• Вольга Нікіфарава @olgarybakina, блогер і мадэль;
• Юлія Кур'ян-Касцюкевіч @julia_blackcat, блогер і бізнэсвумэн;
• Наташа Поткіна @natashapotkina, блогер і дызайнер адзення;
• Алёна Канановіч @kononushechka, блогер;
• Паліна Дварэцкая @ 4ipolina.life, блогер;
• Іна Бобак @zavaroushka, блогер і аўтар праекта «Сняданак без люлек»;
• Каманда праекта Mama Go @mamago.by;
• Каманда праекта «Мамслет» @mamslet.

Як патрапіць на квіз?

1. Спампаваць прыкладанне MAMA PRO - менавіта яно будзе «пропускам» на квіз (устаноўленае прыкладанне будуць правяраць на ўваходзе);
2. Зайсці на старонку любога блогера-ўдзельніка і знайсці пост аб наборы каманды на квіз;
3. Выканаць усе ўмовы і чакаць адбору ўдзельнікаў.

 


Выстава эратычнага фота «Трансфармацыя»

znyata.com

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

Калі: па 30 жніўня

Колькі каштуе: 5 рублёў

Віктар Сянькоў, вядомы ў большай ступені як фатограф-рэаліст. У новым праекце «Трансфармацыя» ён абвяргае дакладнасць прыроды фатаграфіі. Эксперыментуючы з тэхнікамі і медыумам, аўтар выяўляе асаблівую жывапісную прыроду здымка, які існуе на грані паміж канкрэтным і сапраўдным адлюстраваннем рэчаіснасці і беспредметным малюнкам. «Вобраз балансуе паміж абстрактным і матэрыяльным, намёкамі, вызначанымі ў сілуэтах... Пульсуючыя формы, плыўныя лініі, каляровыя плямы і градыент ствараюць ілюзію руху, падмацоўваюць абстрактна дынамікай зыходнага матэрыялу» - адзначае куратар Валеры Берастаў.

Аўтар праекта яднае ў адной прасторы канцэптуальную фатаграфію, відэа-арт і музыку, раскрываючы ідэю трансфармацыі вобраза ў кантэксце новых медыя, ўзмацняе іх ўздзеянне і канчаткова трансфармуе свядомасць гледача. У галерэі будуць прадстаўлены фатаграфіі аўтара і натхнёныя яго працамі відэа-арт і музычны матэрыял. Віктар запрасіў да ўдзелу дызайнера, фатографа, удзельніка міжнародных выстаў Маргарыту Сянькову (Італія) і вядомага музыкі Antonio Bozzi aka Shaven (Італія), які напісаў для выставы эксклюзіўныя трэкі ў жанры эксперыментальнага тэхна.


Бізнес-лагер "Ліпень.PRO"

Дзе: узбярэжжа ракі Нёман (90 км ад Мінска)

Калі: 26 - 28 ліпеня

Колькі каштуе: ад 70 рублёў

Прадпрымальнікі і топ-менеджэры едуць на летні бізнес-форум для пошуку супрацоўнікаў і новых праектаў. Арганізаваць сумоўе на адпачынку, знайсці сабе жонку/мужа і завесці карысныя знаёмствы дазволіць бізнес-лагер Лiпень.PRO-2019. У гэтым годзе бізнес-лагер збярэ больш за 600 прадпрымальнікаў.

Праграма бізнес-лагера выбудаваная такім чынам, каб усе ўдзельнікі пазнаёміліся адзін з адным, знайшлі карысныя кантакты і даведаліся апошнія фішкі ў бізнэсе. На працягу ўсяго адпачынку ўдзельнікі змогуць паслухаць выступленні больш за 25 спікераў з ліку вядомых бізнесменаў. Эксперты падзеляцца сваімі сакрэтамі, факапамі і ведамі ў галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі, асабістага развіцця, нестандартных падыходаў да вядзення спраў. Яшчэ адна асаблівасць форуму - спікеры выступаюць без прэзентацый. Усе выступленні пройдуць у нефармальнай абстаноўцы, дзе кожны зможа задаць сваё "падступнае" пытанне спікеру.

Акрамя 24-гадзіннага нэтворкінга і навучання, удзельнікаў чакае больш за 20 лакацый для адпачынку і забаў: майстар-клас па гульні на хангу, фітнес, валейбол, зона з кальянам і вячоркі ў вогнішча з песнямі пад гітару. Для ўдзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў палатках і нумарах і харчаванне на працягу ўсяго адпачынку.


Мінск новапакутнікаў: праваслаўная царква ў гады савецкага пераследу (пешаходная экскурсія)

 

Дзе: месца сустрэчы вам паведамяць асабіста

Калі: 28 ліпеня ў 14:00

Колькі каштуе: звгвдзе - 10 рублёў; у дзень экскурсіі - 15 рублёў

Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала - і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары - падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць - пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы - зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі - вузкая цярністая сцежка - ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння - на царкоўных абразах, іх імёны - шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў… Акрамя таго, мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх былі знішчаны гэтак жа, як іх служкі…

Запіс у групу: +375297040018


Open Air Cinema

Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16

Калі: 28 ліпеня а 21:00

Колькі каштуе: бясплатна

Пад зорным небам ва ўнутраным дворыку ОК16 адбудуцца кінамузыкальныя вечарыны. Найцікавейшыя праграмы ад БЕЛКІНАЛЕТА, НЕФІЛЬТРАВАНАГА КІНО, КІНАБАЛАГАНА. Пачатак а 21. Першы паказ 16 чэрвеня. Працуе бар Romkocsma (Руін).


А-ўтобус

belnaviny.by

Дзе: Мінская гарадская ратуша

Калі: па 10 жніўня

Колькі каштуе: 25 рублёў

У Мінску па маршруце грамадскага транспарту запусцілі рэтра-аўтобус. Пасажыры пазнаёмяцца з гісторыяй горада і славутасцямі, а таксама даведаюцца, чым будзе сёлета здзіўляць новы A-Fest.

Чырвоны ЗІС-8 пяць разоў на дзень праязджае міма знакавых месцаў Мінска: плошчы Свабоды, Музея ВАВ і Траецкага прадмесця, графіці на вуліцы Кастрычніцкай, Асмалоўкі і гістарычнага корпуса "Аліварыі", размешчанага на скрыжаванні вуліц Кісялёва і Багдановіча. Чырвоны цагляны будынак з'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры 19 стагоддзя і броварам з самай працяглай і багатай гісторыяй у Беларусі. Сёння тут размешчаны сучасныя цэха. Пасажыры даведаюцца важныя даты з гісторыі "Аліварыі", ўбачаць барэльеф, прысвечаны самаму вядомаму ўладальніку бровара графу Чапскаму, змогуць запісацца на экскурсію ў адзіны ў краіне музей піваварства, размешчаны ў гэтым жа гістарычным будынку.

Рэтра-аўтобус адпраўляецца ад Ратушы штодня а 12:00, 14:00, 16:00, 18:00 і а 20:00. Экскурсіі праходзяць на рускай і англійскай мовах.

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.