Вы тут

Працуеш пастаянна — плаціш раз на год


Адну базавую велічыню за рамесніцкую дзейнасць замест падаткаў

— Збіраемся з сяброўкай заняцца вырабам вясельных аксесуараў. Якія падаткі нам прыйдзецца плаціць у сувязі з гэтым і дзе можна будзе гандляваць нашымі вырабамі?

Кацярына М., г. Мінск.


На пытанне адказвае Таццяна ЕРМАКОВІЧ, кансультант упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых адносін і падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Адпаведна з нормамі абноўленага Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — Кодэкс) плацельшчыкамі збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці прызнаюцца асобы, якія займаюцца рамесніцтвам у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 370 Кодэкса сказана, што выплата збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці замяняе выплату падаходнага падатку з фізічных асоб і адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у частцы даходаў, атрыманых ад рамесніцкай дзейнасці. Стаўка збору за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці вызначаецца ў памеры адной базавай велічыні за каляндарны год. Яе памер прызначаецца на дату выплаты збору.

Падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта ад 9 кастрычніка 2017 года № 364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці» (далей — Указ № 364) устаноўлена, што пад рамесніцкай разумеецца дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая не з'яўляецца прадпрымальніцкай, скіравана на задавальненне бытавых патрэб грамадзян і ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадска-прававых дагаворах, калі іншае не прадугледжана Указам № 364.

У падпункце 1.2 пункта 1 Указа № 364 вызначаны віды рамесніцкай дзейнасці, якую фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць па заяўляльным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. (Выключэнне пры гэтым робіцца для фізічных асоб, якім заканадаўчымі актамі забаронена ажыццяўленне такой дзейнасці, а таксама грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і пражываюць у Беларусі.) Стварэнне вырабаў ручной працы, у тым ліку вясельных аксесуараў, уваходзіць у пералік відаў рамесніцкай дзейнасці.

Звяртаю вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 Указа № 364 ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і выплаты збору за рамесніцкую дзейнасць забараняецца.

Форма заявы аб пастаноўцы на ўлік у падатковым органе і парадак яе запаўнення ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ад 31 снежня 2010 года № 96 «Аб пастаноўцы і зняцці з уліку ў падатковых органах».

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць згодна з падпунктам 1.5 пункта 1 Указа № 364, маюць права рэалізоўваць сваю прадукцыю на рынках, кірмашах і (або) іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах. Распаўсюджваць свае тавары вы можаце таксама ў памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, з прымяненнем рэкламы ў камп'ютарнай сетцы інтэрнэт, шляхам перасылкі паштовым адпраўленнем (у тым ліку міжнародным), дастаўкі па ўказаным спажыўцом адрасе любым відам транспарту, а таксама на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.