Вы тут

Нафтаправод Унеча-Полацк ачышчаны ад бруднай нафты


ААТ "Полацктранснафта Дружба" завяршыла наступны этап дарожнай карты па замяшчэнні ў трубаправодах на беларускай тэрыторыі забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты на чыстую, інфармуе сайт прадпрыемства.


У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дарожнай карты нафту, не адпаведная стандартам, выцесненая з нафтаправода "Унеча - Полацк - 2" у нафтаправод "Сургут - Полацк" у накірунку Расійскай Федэрацыі.

23 ліпеня 2019 года ў 10.30 партыя нафты стандартнай якасці разам з раздзяляльнай прыладай паступіла на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю "Полацк" ААТ "Полацктранснафта Дружба".

Завяршэнне дадзенага этапу дазволіць ажыццяўляць транспарціроўку нафты ў ААТ "Нафтан" па двух вычышчаных галінках магістральнага нафтаправода "Унеча - Полацк".

Работы па ачыстцы беларускага ўчастка нафтаправода "Сургут-Полацк" працягваюцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.