Вы тут

У Беларусі выраслі продажы яблыкаў, знізіліся - агародніны і бульбы


У Беларусі ў першым паўгоддзі выраслі продажы яблыкаў, знізіліся - агародніны і бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы Белстата па продажы асобных харчовых тавараў арганізацыямі гандлю (без уліку мікраарганізацый), паведамляе БЕЛТА.


Так, продажы свежых яблыкаў за паўгода выраслі на 17,8% амаль да 47 тыс. т. У цэлым свежых фруктаў і агародніны прадалі на 5,8% больш (147,4 тыс. т) у параўнанні з першым паўгоддзем 2018-га. Пры гэтым агародніны і грыбоў, а таксама бульбы сталі купляць менш - на 9,7% і 6,5% адпаведна.

Продажы мяса і мясных прадуктаў змяніліся нязначна - знізіліся на 0,5% да 288 тыс. т. Рыбы і прадуктаў купілі 43,3 тыс. т - на 1,2%  больш.

Рэалізацыя мучных кандытарскіх вырабаў вырасла на 5,6% да 56,7 тыс. т, цукрыстых вырабаў - на 6,7% да 42,1 тыс. т.

Сярод напіткаў найбольш прыкметна павялічыліся продажы мінеральнай вады - на 17,1% да 15 974 тыс. дал.

Паводле даных Белстата, доля айчынных тавараў у агульным аб'ёме продажу прадуктаў харчавання найбольш высокай была ў такіх групах, як мяса і мясныя прадукты (99,8%) і масла сметанковае (99,9%), 100% прададзеных яек - беларускай вытворчасці. Са спіса аналізуемых тавараў імпартаваўся ўвесь аб'ём рысу, доля свежых фруктаў і арэхаў айчыннай вытворчасці ў агульным аб'ёме продажаў склала 6,8%.

У справаздачы па асобных нехарчовых таварах, якія рэалізавалі ў першым паўгоддзі арганізацыі гандлю (без уліку мікраарганізацый), найбольш прыкметны рост продажаў аўтамабіляў (на 44,8% да 24,3 тыс. штук), піламатэрыялаў (на 24,6%), абутку (на 18%), верхняга адзення (на 16,6%).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.