Вы тут

Брытанка вырашыла выйсці замуж за кандэлябр


35-гадовая жыхарка Лідса (Вялікабрытанія, штат Ёркшыр) Аманда Ліберці заявіла аб намеры выйсці замуж за кандэлябр, піша Daily Mirror.


Жанчына выдаткавала на куплю кандэлябра 400 фунтаў і дала яму імя Люмьер.

Аманда кажа, што закахалася ў Люмьера з першага погляду і ўжо купіла заручальны пярсцёнак. Яна добра клапоціцца аб сваім выбранніку і шмат вольнага часу надае яго паліроўцы. Пры гэтым жанчына разумее, што з боку яе захапленне выглядае дзіўнавата. "Але я не ненармальная", - запэўнівае Аманда.

Дарэчы, гэта ўжо не першыя адносіны жанчыны з неадушаўлёнымі прадметамі (такіх людзей называюць аб'ектафіламі), у яе ёсць і іншыя падсвечнікі, а раней яна адчувала цягу да статуі Свабоды з Нью-Ёрка. Уласна, прозвішча Ліберці ў Аманды засталася ад гэтага шлюбу. Доўгім і шчаслівым адносінам перашкодзіла адлегласць, і жанчына рассталася са сваёй амерыканскай каханай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».