Вы тут

Як пазбавіцца ад мурашак на садовым участку


Часта мурашы робяцца для агароднікаў сапраўдным галаўным болем. Акрамя таго што насякомыя любяць ласавацца ягадкамі на ўчастку, яны яшчэ разносяць насенне пустазелля. Да таго ж усім вядома: дзе мурашкі, там і тля. А яна, у сваю чаргу, можа быць пераносчыкам вірусных хвароб.


Што рабіць, калі мурашыных дарожак поўна, а самога мурашніка не відаць?

Пачаставаць «даму»... і злыдні-мурашы знікнуць!

Купляем у аптэцы пакецік з борнай кіслатой і самую танную вату, высыпаем парашок у шклянку, напалову напоўненую вадой, дадаём 5 чайных лыжак цукру, старанна змешваем і пакідаем на 5 гадзін для лепшага растварэння.

Затым бяром 2 пустыя кансервавыя бляшанкі, напаўняем на 2/3 ватай і заліваем туды прыгатаваную сумесь. Каб на свежым паветры «вадзіца» не выпаралася занадта хутка, трэба пакінуць вечка, каб яно магло прыкрываць змесціва, пакідаючы невялікія шчыліны.

Бляшанкі ставім побач з месцамі збору мурашак.

Эфект сродку заключаецца ў тым, што шкоднікі, напіўшыся такой салодкай «вадзіцы», гінуць не адразу, а спачатку паўзуць у сваё сховішча і заражаюць суродзічаў (у тым ліку і матку — царыцу мурашак). Мурашы — страшэнныя ласуны. Таму такі спосаб эфектыўны на 99,9 %.

Вядома таксама, што ім не падабаецца пах піжмы, палыну горкага, палявой мяты і анісу. Зялёнае або высушанае лісце раслін раскладваюць у месцах збору насякомых.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.