Вы тут

«Звязда» была мне як маці...»


Газету «Звязда» чытаю з пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Тады, пераросткам, я хадзіў у школу, і помню, як старшыня калгаса, выклікаўшы ў кантору, прапанаваў мне насіць пошту ў нашу вёску Пятровічы... Колькі ж у мяне было радасці! Я (?!) буду мець працу і так званыя працадні, потым — нейкія грошы...


Такім чынам, з раніцы я вучыўся ў школе, а вечарам, нягледзячы на надвор'е, разносіў лісты, пасылкі, газеты...

Самай любімай у маіх аднавяскоўцаў была «Звязда», і сам я чытаў яе, можна сказаць, запоем. А калі ўжо ў час службы ў войску трапіў за мяжу...

Мая газета прыходзіла ў Венгрыю ў бібліятэку нашага авіяпалка. Помню, бібліятэкарка так і казала: заходзь, маўляў, прыйшла твая «Звязда». У цяжкія часы маёй службы (у краіне тады ішла вайна) яна і сапраўды была мне як маці, як Айчына, як глыток палескай вады. Чытаў я яе ад радка да радка, а найболей — вершы на роднай мове. Там, за мяжой, я пазнаёміўся з творамі маладога паэта Петруся Макаля.

Потым чытаў «Звязду», калі вучыўся ў БДУ, калі хварэў, калі настаўнічаў, калі стаў пенсіянерам. Калі не хапала грошай на падпіску, хадзіў у бібліятэку.

...Газета цяпер ветэранка, ёй ужо больш за сто, але яна, хочацца верыць, вечная, бо трымаецца роднай мовы, бо працягвае гаварыць з людзьмі, нагадвае маладым пра страшную трагедыю Вялікай Айчыннай вайны, расказвае аб працоўных буднях. Сёння, як некалі.

Аляксей Русіновіч, в. Пятровічы, Светлагорскі раён


Ад рэдакцыі і, што называецца, у рубрыку «Добрыя навіны»

Падчас Вялікай Айчыннай «Звязда» друкавалася на Любаншчыне, на востраве Зыслаў. Якраз там яна адзначала і свой стагадовы юбілей, прычым адзначала па-свойску, па-сямейнаму, хто-ніхто з супрацоўнікаў прыехаў на свята з дзецьмі і...

Цуды здараюцца: менавіта тады і там карэспандэнт нашай газеты Вераніка Пуставіт пазнаёмілася з сынам нашай жа Вольгі Мядзведзевай...

Днямі і, спадзяёмся, пад шчаслівай «Звяздой» Вераніка і Цімафей пабраліся шлюбам, што, вядома ж, соладка-соладка і горка-горка!

Гэта мы да таго, каб маладыя аніколі не стаміліся цалавацца. З усімі адсюль наступствамі...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.