Вы тут

З-за міны ў Драгічыне эвакуявалі 50 чалавек


Як паведамляецца на афіцыйным сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай у цэнтры горада.


У 10.02 у дзяжурную частку РАУС паступіла паведамленне ад работнікаў будаўнічай арганізацыі аб тым, што на дваровай тэрыторыі дома № 151 па вуліцы Леніна падчас земляных работ знойдзена мінамётная міна калібру 52 мм, як мяркуецца, часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На месца здарэння неадкладна выехалі службы экстраннага рэагавання. Патэнцыйна небяспечнае месца было ачэплена. З бліжэйшых будынкаў эвакуявалі 50 чалавек, быў выстаўлены пост з супрацоўнікаў міліцыі. З Брэста прыбыла група размініравання. Як высветлілася, снарад не меў у сабе зарада і ўжо не ўяўляў небяспекі. Мяркуецца, што міну завезлі на дваровую тэрыторыю разам з пяском.

Загаловак у газеце: Нечаканая знаходка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?