Вы тут

З 1 жніўня вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму


Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да канца кастрычніка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены прадугледжаныя пастановай Мінпрацы ад 19 ліпеня № 37.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены памерам 230,91 рубля (з 1 мая па 31 ліпеня — 224,02). Ён вырасце амаль на сем рублёў.

Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br257,05, пенсіянераў - Br176,75, студэнтаў - Br223,93, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br147,18, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br203,38, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br250,19. Павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда першай групы або за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.