Вы тут

Начальнік варты ваенізаванай аховы БЧ выпісваў фальшывыя штрафы і сам іх аплочваў


У Барысаве 55-гадовы начальнік варты ваенізаванай аховы чыгункі выпісваў фальшывыя штрафы, інфармуе МУС.


Ён шукаў пасажыраў або звычайных мінакоў, якія, напрыклад, пілі піва або курылі ў межах чыгуначнага вакзала. З правапарушальнікамі праводзілася так званая прафілактычная гутарка, падчас якой начальнік варты запісваў іх дадзеныя. Неабходныя звесткі заносіліся ў пастановы аб адміністрацыйным спагнанні.

Усе штрафы чыгуначнік аплачваў уласнымі сродкамі.

Рабілася гэта, каб пазбегнуць матэрыяльнай або дысцыплінарнай адказнасці за невыкананне (зніжэнне) паказчыкаў па прадухіленні невытворчага траўматызму на аб'ектах транспарту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».