Вы тут

Паўночная Карэя затрымала расійскае судна з 17 маракамі


КНДР у ноч на 17 ліпеня захапіла расійскае рыбалавецкае судна з 17 маракамі на борце, паведаміў "Камерсанту" намеснік дырэктара Паўночна-Усходняй рыбалоўнай кампаніі, якая валодае караблём, Сяргей Седлер. Паводле яго слоў, 15 расіян і двух паўднёвакарэйцаў, якія накіроўваліся з тэрыторыі Паўднёвай Карэі ў Японскае мора для здабычы краба, канваіравалі ў КНДР, дзе яны знаходзяцца да гэтага часу. Расійскага консула да іх пусцілі толькі сёння. Ён паведаміў, што закрытых ў каютах маракоў рэгулярна абшукваюць і дапытваюць.


Судна «Сянхайлінь-8», якое належыць Паўночна-Усходняй рыбалоўнай кампаніі, выйшла з паўднёвакарэйскага порта Сакчо і накіравалася ў раён свайго традыцыйнага промыслу ў Японскім моры. Захоп адбыўся прыкладна за 55 марскіх міль ад тэрыторыі КНДР.

Маракоў канваіравалі ў паўночнакарэйскі порт Вансан.

Сувязі з маракамі у кампаніі пакуль няма. 23 ліпеня прадстаўніку расійскага пасольства ў Пхеньяне нарэшце ўдалося наведаць судна. Паводле яго слоў, маракоў трымаюць на караблі, за выключэннем капітана, яго памочніка і двух паўднёвакарэйскіх спецыялістаў (іх адсялілі пад арышт у гасцініцу).

Па дадзеных РБК, прычынай арышту нібыта стала незаконнае перасячэнне мяжы так званай зоны ваеннай аховы, якую КНДР адвольна ўсталявала за 50 марскіх міль ад берага.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.