Вы тут

Жыхар Асіповічаў адлупцаваў інфакіёск з-за таго, што ён не выдаў яму чэк


40-гадовы жыхар Асіповічаў каля банка здзяйсняў аперацыі ў інфакіёску. Чэк агрэгат не выдаў, бо ў ім скончылася папера. Гэты факт мужчыну раззлаваў, ён стаў наносіць удары рукамі па інфакіёску, у выніку чаго шкло манітора трэснула і рассыпалася. Пра гэта паведамляе МУС.


Неабыякавыя людзі паведамілі пра інцыдэнт супрацоўнікам банка, якія патэлефанавалі па тэлефоне «102». Хулігана затрымаў нарад міліцыі. Сума шкоды высвятляецца.

Як распавялі ў Асіповіцкім РАУС, затрыманы знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у 2012 годзе ён быў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?