У Нацыянальным аэрапорце ў пасажыраў скралі сумку, дзе знаходзілася маёмасць на суму 10 тысяч долараў, распавялі «Мінск-Навінам» у Мінскім аддзеле ўнутраных спраў на паветраным транспарце.
У самыя кароткія тэрміны супрацоўнікі міліцыі знайшлі нячыстага на руку таксіста, які забраў забыты пасажырамі багаж.
- З Нью-Ёрка прыляцела сям'я, сваякі вядомага хакеіста. Дабраўшыся да месца пражывання, яны выявілі, што не хапае адной сумкі. Вярнуўшыся на аэравакзал, нідзе яе не знайшлі і звярнуліся па дапамогу ў міліцыю, - распавёў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку на паветраным транспарце Уладзімір Рудзько.
Па запісах з камер відэаназірання ўсталявалі, што торба была пакінута на вазку, яе забраў кіроўца таксі, які потым з'ехаў у напрамку Мінска. Яго асобу хутка высветлілі, а да вечара затрымалі - кіроўца зноў прывёз пасажыраў у аэрапорт.
У сумцы ляжалі грошы, каштоўнасці, мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. На шчасце, таксіст не паспеў распарадзіцца чужой маёмасцю, толькі дастаў з мабільніка сім-карту, якую пазней знайшлі ў яго аўтамабілі.
- Затрыманы спачатку не прызнаваў віну, сцвярджаў, што нічога чужога не браў, аднак адразу прызнаўся, калі ўбачыў сябе на відэазапісе, - працягвае Уладзімір Фёдаравіч. - У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж).
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.