Вы тут

Нататкі шматдзетнага таткі. Ніводнай конскай сілы


На бацькоўскім сходзе ў малодшых дзяцей чыйсьці вельмі важны на выгляд тата наладзіў тэатр аднаго акцёра: вучыў настаўнікаў правільна вучыць дзяцей, а бацькоў — правільна гэтых дзяцей выхоўваць. І праз слова прыводзіў у якасці прыкладу свайго Косціка: мы Косціка пастаянна кантралюем... наш Косцік тое, наш Косцік сёе.

Прыйшоўшы дадому, перш-наперш спытаў у малодшых не пра іх, а пра легендарнага Косціка:

— Дзеці, скажыце, а як вучыцца Косцік?

Малодшыя здзіўлена:

— Які Косцік?

— Ваш аднакласнік.

— Няма ў нас такіх аднакласнікаў.

— Як гэта няма, калі яго тата сёння нас «дастаў» на сходзе гэтым Косцікам?

— А як яшчэ можна Косціка назваць?

— Косця, Канстанцін.

Вера цвёрда:

— Тата, у нас няма ў класе ні Косці, ні Канстанціна.

Цяпер сяджу і думаю: гэта я не ў той клас трапіў ці тата Косціка?

* * *

Едзем усёй сям'ёй у машыне, дзеці пастаянна адно з адным сварацца, малодшая перыядычна крычыць і спрабуе адшпіліцца. Я ўсю гэту справу стараюся заглушыць музыкай — на жаль, беспаспяхова.

Старэйшая дачка:

— Тата, скажы, ёсць розніца, калі ты ў машыне едзеш адзін і калі разам з намі?

— Як неба і зямля.

— У якім сэнсе?

— Ну або я спакойна еду адзін, слухаю музыку і атрымліваю задавальненне, або я еду ў вар'яцкім доме і ўвесь час адцягваю ўвагу ад дарогі.

Дачка (пакрыўджана):

— Ты не зразумеў. Я мела на ўвазе, ці адчуваецца па машыне, што ў ёй едзе сем чалавек?

Я (таксама пакрыўджана):

— Па машыне не.

Машыне, у адрозненне ад мяне, сапраўды асабліва без розніцы: аб'ём 3,5 літра, магутнасць 260 конскіх сіл. А вось у таты і аб'ём цярпення меншы, і конскай сілы, на жаль, няма ніводнай.

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.