Вы тут

Змены ў сацыяльнай сферы з 1 жніўня


З 1 жніўня адбудуцца змены, якія закрануць пенсіянераў, людзей з інваліднасцю, маці ў дэкрэтным адпачынку і некаторыя іншыя групы насельніцтва.


Павялічыцца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ)

У Беларусі з 1 жніўня вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца да 230,92 рубля. Гэта на 6,89 рубля, або 3,1 %, вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая да 31 ліпеня гэтага года.

Павысяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і некаторыя надбаўкі

Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, услед за БПМ таксама вырастуць і складуць:

  • для 75 гадоў — 43,3 рубля;
  • для 80 гадоў — 57,73 рубля.

Сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, складзе 254 рублі;

  • інвалідам з дзяцінства 2-й групы — 219,37 рубля;
  • інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля — 196,27 рубля;
  • інвалідам 3-й групы — 173,18 рубля;
  • дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя — 184,73 рубля;
  • пры другой ступені страты здароўя — 196,27 рубля;
  • пры трэцяй ступені — 219,37 рубля;
  • пры чацвёртай ступені — 254 рублі.

Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20 % ад сярэдняй зарплаты) складзе 57,73 рубля.

Вырастуць дапамогі на дзяцей

Павелічэнне БПМ адаб'ецца і на аднаразовай дапамозе ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, якая цяпер будзе раўняцца 2309,1 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер аднаразовай дапамогі складзе 3232,74 рубля.

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 230,91 рубля.

Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) складзе 115,46 рубля.

Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам (штомесячная):

— на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзяцей-інвалідаў), —115,46 рубля;

— на дзяцей-інвалідаў, старэйшых за 3 гады, — 161,64 рубля.

Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная):

— з І і ІІ ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў — 230,91 рубля;

— з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 230,91 рубля;

— з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 277,09 рубля;

— дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячная), складзе 161,64 рубля.

Павялічацца мінімальныя спажывецкія бюджэты

З 1 жніўня таксама павышаюцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу.

Памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў складуць:

  • для працаздольнага насельніцтва — 473,67 рубля;
  • для пенсіянераў — 368,92 рубля;
  • для студэнтаў — 349,16 рубля;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 300,01 рубля;
  • для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 396,92 рубля;
  • для дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 401,54 рубля;
  • для сям'і з чатырох чалавек — 369,65 рубля;
  • для маладой сям'і з трох чалавек — 403,04 рубля.

Нагадваем, што сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, — на атрыманне льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Павысяцца працоўныя пенсіі і пенсіі па ўзросце

Нагадаем, што з 1 жніўня гэтага года павышаюцца пенсіі — у сярэднім на 6,6 працэнта. Сярэдні памер працоўнай пенсіі складзе 438 рублёў, сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 446,1 рубля.

Надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій будуць таксама паднятыя, але гэта адбудзецца дзякуючы таму, што паднімецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму.

Святлана Бусько

Загаловак у газеце: Што чакае нас са жніўня?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».