Цікавую і адначасова павучальную інфармацыю размясціла на сваім сайце Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Жыхар Смаргонскага раёна 1969 года нараджэння падазраецца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў. З'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ён займаўся развядзеннем пародзістых сабак, якіх рэалізоўваў па ўсёй вобласці. Афіцыйна афармляў дамовы куплі-продажу, плаціў падаткі, як таго і патрабуе закон. Ішоў час, і гаспадары, якія набылі шчанюкоў «нямецкай аўчаркі», зразумелі, што іх гадаванцы далёка не высакароднай крыві, а значыць, яны пераплацілі. Кошт аднаго шчанюка, дарэчы, даходзіў да 700 рублёў (у сярэднім яны каштуюць 250—370 рублёў).
Былі праведзены адпаведныя даследаванні з прыцягненнем спецыялістаў, па выніках якіх праваахоўнікі высветлілі, што мужчына проста падманваў пакупнікоў. Сваёй проціпраўнай дзейнасцю, якая налічвае вялікую колькасць эпізодаў, ён займаўся ў перыяд з 2014 да 2018 года. Па частцы 1 артыкула 209 КК РБ «Махлярства» распачата крымінальная справа.
Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.