Вы тут

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана пройдзе ў Мінску на пачатку наступнага тыдня


Мерапрыемства адбудзецца ў рамках афіцыйнага візіта ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.


У панядзелак і аўторак — 29—30 ліпеня — беларуская сталіца ператворыцца ў пляцоўку для абмеркавання двухбаковага супрацоўніцтва па шматлікіх кірунках: у галінах прамысловай кааперацыі, АПК, харчовай прамысловасці і прадуктовай бяспекі, а таксама ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах. Гэтыя тэмы будуць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі падчас работы трох тэматычных секцый.

Сярод удзельнікаў Форуму — прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў, парламентарыі дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана на Форуме ўзначаліць першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў.

Галоўнай жа тэмай пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца ў Палацы Рэспублікі ў другі дзень работы Форуму, стане супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін.

Трэба сказаць, што тавараабарот паміж краінамі летась вырас на 20 % у параўнанні з пазалеташнім перыядам.

Плануецца, што на пляцоўках Форуму будзе падпісана каля 15 міжрэгіянальных дагавораў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты. Госці і наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з выстаўкай-кірмашом узбекскіх тавараў.

Між іншым, эканамічныя стасункі — не адзінае, што яднае і прыцягвае два бакі. У межах Форуму ў Мінску запланавана ўрачыстае адкрыццё помніка-бюста ўзбекскаму паэту Алішэру Наваі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».