Вы тут

Шчоткіна: Каля 20 камерцыйных кантрактаў плануюць падпісаць Беларусь і Узбекістан


Каля 15 дагавораў аб супрацоўніцтве і 20 камерцыйных кантрактаў плануецца падпісаць падчас Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, які адбудзецца ў Мінску 29—30 ліпеня. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна ШЧОТКІНА перад пашыраным пасяджэннем арганізацыйных камітэтаў дзвюх краін.


На неабходнасць правядзення форуму на самым высокім узроўні звярнуў увагу старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, адкрываючы пасяджэнне аргкамітэтаў:

— Мерапрыемства вельмі адказнае — яно праходзіць у рамках візіту прэзідэнта Узбекістана ў нашу краіну, — падкрэсліў ён.

Як паведаміла віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента, Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана можна лічыць незвычайным, бо ён мае адрозненні ў падыходах, згодна з якімі адбываецца падрыхтоўка да аналагічных Форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі. З беларускага боку тут задзейнічаны ўрад і Нацыянальны сход (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі).

— Аснова форуму — гэта «дарожная карта» супрацоўніцтва, распрацаваная па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі падчас яго візіту ва Узбекістан, і падпісаная прэм'ер-міністрамі, — адзначыла яна. — Цяпер неабходна прааналізаваць, якім чынам выконваецца гэты дакумент, як функцыянуе тавараправодная сетка, якім чынам развіваюцца новыя сумесныя прамысловыя прадпрыемствы, як бакі супрацоўнічаюць у ІТ-сферы і гэтак далей.

Менавіта таму арганізатары прынялі рашэнне пабудаваць работу форуму па трох асноўных кірунках, якія будуць разглядацца на тэматычных секцыях: першая ахопіць работу аграпрамысловага сектара (за яе адказвае ўрад), другая закране пытанні ў сферы прамысловай кааперацыі (гэта зона адказнасці Палаты прадстаўнікоў), і трэцяя будзе датычыцца супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій, сумеснага развіцця навукі і адукацыі (за арганізацыю яе работы нясе адказнасць Савет Рэспублікі).

Пасля пасяджэнняў секцый, у якіх будуць прымаць удзел дэлегацыі рэгіёнаў, бізнес-суполкі дзвюх краін, у Палацы Рэспублікі пройдзе вялікае пленарнае пасяджэнне. Узначаліць дэлегацыю Узбекістана на форуме першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. Менавіта супрацоўніцтва рэгіёнаў — як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін — абраны для адмеркавання ў якасці асноўнай тэмы. Мар'яна Шчоткіна ўдакладніла, што падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абмяркуюць прапановы на актуалізацыі існуючай «дарожнай карты», а таксама новыя кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін.

— Па выніках форуму будуць падрыхтаваны даклады кіраўнікам дзяржаў, — падкрэсліла яна.

Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу на мерапрыемствы, якія адбудуцца ў рамках форуму і таксама з'яўляюцца дастаткова цікавымі: так, напрыклад, будзе ўрачыста адкрыты першы ў Беларусі помнік-бюст вялікаму ўзбекскаму паэту і дзяржаўнаму дзеячу Алішэру Наваі. Таксама будзе дадзены старт дням культуры Узбекістана ў нашай краіне, пачне працаваць выстаўка-кірмаш узбекскіх тавараў, і ў працяг Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана пройдзе маладзёжны форму па ІТ-тэхналогіях, які аб'яднае маладых людзей дзвюх краін.

Что датычыцца чаканняў ад правядзення такого маштабнага мерапрыемства, віцэ-спікер Савета Рэспублікі паведаміла, што зараз у распрацоўцы знаходзяцца 15 дагавораў паміж рэгіёнамі Беларусі і Узбексітана і каля
20 камерцыйных кантрактаў.

Яна падкрэсліла знакавасць правядзення падобнага форуму, бо краіна-партнёр дастаткова далёкая, і кожны
з бакоў мае свае адметныя асаблівасці, разам з тым ёсць жаданне працаваць і супрацоўнічаць разам.

Яшчэ адзін важны кірунак супрацоўніцтва, на які звярнула ўвагу Мар'яна Шчоткіна, — міжпарламенцкае супрацоўніцтва, якое дае магчымасць пашырэння перспектыў і развіцця больш цесных кантактаў на ўсіх узроўнях работы.

Наша даведка

Тавараабарот паміж краінамі летась вырас на 20 % у параўнанні з 2017-м і склаў 157 мільёнаў долараў ЗША. Беларусь выконвае пастаўкі трактароў, запчастак да іх, шасі з рухавікамі да іх, цукру і лесаматэрыялаў. З Узбекістана завозім бавоўну, вінаград, сушаную садавіну, арэхі і трыкатажныя вырабы.

З кім будзем больш плённа сябраваць?

Рыхтуюцца да падпісання дагавора аб супрацоўніцтве на рэгіянальным узроўні. Рэгіёны Узбекістана на форуме будуць прадстаўляць Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Уладзіміра РУСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.