Вы тут

«Частку сродкаў саюзнага бюджэту варта накіраваць на рэалізацыю сумесных камунальных і сацыяльных праектаў»


Такую прапанову выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама падчас Форуму рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу.


Кіраўнік гродзенскага рэгіёна адзначыў станоўчы вопыт супрацоўніцтва вобласці ў гэтай галіне з дзяржавамі Еўрасаюза — Польшчай і Літвой, дзе па адпаведных трансгранічных праграмах рэалізуецца больш за 60 праектаў на конкурснай аснове. Агульны кошт грантаў па іх складае 30 мільёнаў еўра. Такі эфектыўны і зразумелы інструмент супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні можна выкарыстаць і ў рамках праграм Саюзнай дзяржавы — напрыклад, накіраваць частку сродкаў саюзнага бюджэту на рэалізацыю інфраструктуры, камунальных і сацыяльных праектаў. Гэта можа даць значны патэнцыял для фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі праз развіццё і пашырэнне міжрэгіянальных сувязяў.

Гродзенскі рэгіён пастаянна пашырае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. На сённяшні дзень доўгатэрміновыя дагаворы падпісаны з 24 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. На долю расійскіх партнёраў даводзіцца 50 % тавараабароту вобласці. За 2018 год гэтая сума дасягнула каля двух мільярдаў долараў. Найбольш актыўнае супрацоўніцтва склалася з Калінінградскай, Маскоўскай абласцямі, Рэспублікай Комі. Паміж раёнамі і гарадамі Гродзенскай вобласці і РФ падпісана 37 пагадненняў.

Будаўніцтва АЭС у Астраўцы Гродзенскай вобласці — яшчэ адзін прыклад эфектыўнага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Тут не толькі сумесна працуе больш за пяць тысяч беларускіх і расійскіх будаўнікоў, але і ўсталёўваюцца цесныя сувязі паміж гарадамі-пабрацімамі Астраўца — Сасновым борам (Ленінградская вобласць), Дзеснагорскам (Смаленская вобласць), Зарэчным (Свярдлоўская вобласць), Обнінскам ( Калужская вобласць). Цяпер вядзецца падрыхтоўка да падпісання дарожнай карты доўгатэрміновага супрацоўніцтва карпарацыі «Расатам» і Гродзенскага аблвыканкама.

Уладзімір Краўцоў адзначыў унікальную магчымасць Саюзнай дзяржавы — раўнапраўе ў атрыманні ведаў у навучальных установах дзвюх дзяржаў.

Замацаваць адносіны дапамагае турызм. Штогод Гродзенскую вобласць наведвае каля 60 тысяч расійскіх турыстаў. Высокі інтарэс выклікаюць санаторыі рэгіёна. Таксама актыўна развіваецца пазнавальны, вытворчы, рэлігійны турызм. У ліку аб'ектаў, якія наведваюць расійскія турысты, — Мемарыяльны комплекс у Смаргоні, прысвечаны лініі супрацьстаяння ў Першую Сусветную вайну. Праект рэалізуецца ў рамках Саюзнай дзяржавы, першая чарга завершана ў 2014 годзе, калі адзначалася 100-годдзе пачатку вайны. Цяпер распрацаваны праект па другой, завяршальнай чарзе ў стварэнні мемарыяла. Ён праходзіць узгадненне ў органах Саюзнай дзяржавы, і гродзенскія ўлады спадзяюцца на хуткае рашэнне ў падтрымцы стварэння мемарыяльнай зоны.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».