Вы тут

На форуме рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскай і Варонежскай абласцямі


На форуме рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскай і Варонежскай абласцямі.


Фота БЕЛТА

Дагавор датычыцца шырокага дыяпазону дзейнасці — ад гандлёва-эканамічнага да сацыяльна-гуманітарнага. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў абмеркавалі будучыя крокі падчас двухбаковых перагавораў. Выяўлены агульныя сферы інтарэсаў у турызме, адукацыі, навуковай дзейнасці, інавацыйных тэхналогіях.

Напрыклад, пляцоўкай для рэалізацыі сумесных праектаў можа стаць тэхнапарк у Гродне. Першы будынак быў адкрыты летась, хутка з'явіцца яшчэ адзін. Рэзідэнты прыходзяць сюды са сваімі інавацыйнымі праектамі.

Паспяхова працуе ў Гродне і філіял рэспубліканскага Парка высокіх тэхналогій, які аб'ядноўвае каля двух дзясяткаў рэзідэнтаў і паўтары тысячы супрацоўнікаў. Сярод заказчыкаў — вядучыя сусветныя брэнды і вытворцы амаль з 90 краін. Ёсць і ўласныя праекты, якія арыентаваны ў тым ліку і на расійскі рынак.

Быў адзначаны патэнцыял у эканамічным кірунку, які пастаянна расце. Так, тавараабарот паміж Гродзенскай і Варонежскай абласцямі за мінулы год дасягнуў 33 мільёнаў долараў, тэмп росту склаў 232 %. Гродзенскі рэгіён адпраўляе ў расійскі сельскагаспадарчыя машыны, мэблю, малако, жмыхі, алей і іншыя тавары. Ёсць магчымасць пашырыць асартымент паставак. Каб гэтага дасягнуць, удзельнікі сустрэчы вырашылі стварыць рабочую групу, якая зоймецца вывучэннем рынкаў і пунктамі агульнага інтарэсу. З гэтай мэтай Уладзімір Краўцоў прапанаваў расійскаму рэгіёну прыняць удзел у міжнародным эканамічным бізнес-форуме «Еўрарэгіён «Нёман», які штогод праходзіць у Гродне і збірае некалькі сотняў удзельнікаў.

Яшчэ плануецца разгледзець магчымасць абмену вопытам у будаўніцтве анкадыспансераў. Абодва рэгіёны якраз пачынаюць ажыццяўляць гэтыя значныя праекты. У Гродне для анкацэнтра з пансіянатам і стацыянарам будзе рэканструяравана гарадкая бальніца, а таксама дабудаваны некалькі карпусоў. Частка сродкаў прадугледжана абласной і рэспубліканскай інвестпраграмамі.

Адным з перспектыўных кірункаў сумеснай дзейнасці можа стаць турызм. Гэтая сфера цікавіць расійскі рэгіён. І сапраўды, гродзенцам ёсць што прапанаваць: тут захаваліся сотні гістарычных помнікаў, ідзе рэканструкцыя вядомых замкаў, з'явілася нямала аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры, распрацаваны новыя турыстычныя маршруты. Цікавымі будуць і аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. З чатырох беларускіх аб'ектаў тры знаходзяцца менавіта на Гродзеншчыне — гэта Белавежская пушча, Мірскі замак і геадэзічная дуга Струвэ.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Новы вектар Прынёмання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.