Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пастарайцеся не замыкацца ў сабе і не ператварацца ў рака-пустэльніка. Зносіны вам неабходны, няхай нават патроху, ненадоўга. Ваша ідэя, якая ператворыцца ў рэальнасць, пачне прыносіць плён. Можаце адкрыць для сябе новыя творчыя аспекты, але неабходна ўлічваць, што для гэтага спатрэбіцца цішыня і камфортная абстаноўка.

ЦЯЛЕЦ. Спатрэбіцца адказнасць у прыняцці рашэнняў і сіла ва ўсім астатнім. На рабоце праявіце асцярожнасць — няхай пра вашы поспехі пакуль не ведаюць калегі, бо гэта можа стварыць пэўную праблему ў адносінах. Сканцэнтруйцеся на галоўнай мэце: сіл для яе рэалізацыі павінна хапіць.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень будзе суправаджацца цэлай гірляндай яркіх і значных падзей. Гэта, верагодна, доўгачаканае падарожжа з каханым чалавекам ці з сябрамі, ажыццяўленне даўніх жаданняў і задум. Для тых, чый адпачынак яшчэ не пачаўся, пажадана пачакаць з праявай ініцыятывы — зараз для гэтага не найлепшы час. У некаторых сітуацыях будзе вельмі складана захоўваць дыпламатычнасць.

РАК. Поспех прыйдзе праз сяброў і кантакты з аддаленымі, магчыма замежнымі, дзелавымі партнёрамі. Сцеражыцеся вельмі прывабных прапаноў, якія звязаны з неабходнасцю тэрміновых капіталаўкладанняў. Нягледзячы на вынослівасць, не ўзвальвайце на сябе празмерны цяжар працы — гэта можа не найлепшым чынам паўплываць на сямейныя адносіны.

ЛЕЎ. Сціпласць будзе ўпрыгожваць і пазбавіць ад непаразуменняў і канфліктных сітуацый. А вось за свае правы давядзецца пазмагацца: падбярыце неабходную аргументацыю — тады да вас прыслухаюцца. Неабходна схаваць свае слабыя месцы далей ад поглядаў навакольных.

ДЗЕВА. Магчымыя няпростыя сітуацыі. Верагодна фінансавая залежнасць ад партнёра ці ўстановы. Рыхтуйцеся адказаць за свае словы і абавязацельствы, якія ўзялі. Найлепшай схемай дзейнасці будзе спантаннасць. Цалкам верагодна, што ўсё складзецца само па сабе.

ШАЛІ. Ваша схільнасць да крытыкі іншых можа выклікаць ускладненні і скандалы як на рабоце, так і ў асабістым жыцці. Не спрабуйце жорстка ацэньваць, вучыцеся цярпенню. Старайцеся не толькі добрасумленна працаваць, але і паўнавартасна адпачываць. Больш часу аддавайце сваёй фізічнай форме.

СКАРПІЁН. У пачатку тыдня можаце стаць проста незаменным работнікам, чым бы вы не займаліся. Вас чакае шмат кантактаў, не выключаны кароткія паездкі, пераважна — дзелавога характару. У аўторак не адмаўляйце сабе ў прыемных зносінах. У пятніцу можаце спадзявацца на дапамогу з боку начальства ці старэйшых сваякоў.

СТРАЛЕЦ. З'явіцца шанц для паспяховай самарэалізацыі на работы. Каб дабіцца пастаўленай мэты, ёсць сэнс аб'яднаць намаганні з іншымі людзьмі. Надышоў час задумацца аб ажыццяўленні сваіх жаданняў. Серада стане не самым лепшым днём для тых, хто будзе знаходзіцца ў дальняй паездцы ці камандзіроўцы.

КАЗЯРОГ. Тыдзень абяцае прыемныя і карысныя знаёмствы. Верагодныя ўдалыя перагаворы аб супрацоўніцтве. Перш чым прыняць канчатковае рашэнне па важным пытанні, уважліва ўсё абдумайце. І тады ў вас абавязкова ўсё атрымаецца. У самых рашучых прадстаўнікоў знака можа з'явіцца магчымасць стварыць сумеснае прадпрыемства ці нават пачаць сваю справу.

ВАДАЛІЎ. Каб зрабіць тое, што запланавалі, спатрэбяцца пэўныя намаганні і ўпэўненасць у сабе і сваіх дзеяннях. Засяродзьцеся на самым галоўным. Не звязвайцеся з сумнеўнымі праектамі, а тым больш не рызыкуйце рэпутацыяй.

РЫБЫ. Жыццё будзе стракацець рознымі фарбамі. Работы шмат, але не імкніцеся зрабіць усё адразу. Лепш не нарабіць памылак. Можа спатрэбіцца творчая імправізацыя, пунктуальнасць і сабранасць. Калі скарыстаеце гэтыя якасці, поспех не абміне вас.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.