Вы тут

«Вялікі камень» дэманструе прывабнасць


Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў межах ініцыятывы «Пояс і шлях» прайшоў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку


Галоўная тэма форуму — «Адкрыты парк «Вялікі камень» — прыклад глабальных магчымасцяў». Мерапрыемства сабрала каля 500 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі ўрадаў, кіраўнікі бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама буйных кампаній з краін Еўрапейскага і Азіяцкага рэгіёнаў. Трэба адзначыць, што гэта першае маштабнае мерапрыемства на тэрыторыі парка, якое стане працягам Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояса і Шляху», які адбыўся ў красавіку гэтага года ў Пекіне.

Прывітанне ўдзельнікам гэтага форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Праграма мерапрыемства была даволі шырокая. Ключавой тэмай пленарнага пасяджэння стаў удзел дзяржаў у глабальнай ініцыятыве «Пояс і шлях». На чатырох панэльных секцыях удзельнікі абмеркавалі інавацыйнае развіццё і новыя тэхналогіі, транспартныя і лагістычныя сістэмы, перспектывы супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі, а таксама развіццё «Вялікага каменя» як разумнага экагорада. У ходзе форуму адбылося падпісанне двухбаковых дакументаў, прайшла рэгістрацыя 11 новых рэзідэнтаў. Арганізатарамі сёлетняга форуму сталі Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Суарганізатарамі выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Бюро па садзеянні знешняму гандлю пры Міністэрстве камерцыі КНР, адміністрацыя індустрыяльнага парка «Вялікі камень», Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка.

Трэба адзначыць, што сёння Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» з’яўляецца міжнароднай пляцоўкай для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцяў у перадавых сферах дзейнасці з прымяненнем беспрэцэдэнтных ільгот і прэферэнцый. У парку зарэгістраваныя 44 кампаніі з КНР, Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Літвы, ЗША, Ізраіля, аб’ём заяўленых інвестыцый у праекты перавышае 1 млрд долараў.

Аляксей Фядосаў

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».