Вы тут

Хутаранская наезніца


Яўгеніі Серафімовіч дваццаць гадоў, пятнаццаць з іх яна сябруе са Спірэяй — кабылай белай масці, спакойнай, паслухмянай і з добрым характарам. На ёй у свае дзевяць гадоў Жэня вучылася верхавой яздзе, нават гарцаваць па ўзгорках і лясных сцежках. Цяпер дзяўчына і яе белагрывая прыгажуня Спірэя вучаць дзяцей і дарослых упэўнена сядзець у сядле. Сёлета гаспадыня са сваёй падапечнай наладжваюць змястоўныя адпачынкі турыстам, якія летам базіруюцца на беразе возера Супонец, што на Глыбоччыне. На гэтым фота Яўгенія са сваёй сяброўкай Спірэяй і яе жарабяткам Суражам.


Разумець статных і прыгожых коней Яўгенію навучыў бацька, які ў свой час стаў жыхаром хутара Скрабатуны на Паазер'і і распачаў конегадоўлю. У маладой сям'і Серафімовічаў Яўгенія была першым дзіцем, і забавай для хутарской дзяўчынкі сталі не толькі лялькі, але і жывыя коні. Бацька давяраў дачцэ даглядаць табун, вадзіць буланых на вадапой, чысціць жывёл. Пасля школы Яўгенія паступіла ў Лужаснянскі аграрны каледж па спецыяльнасці ветэрынарыя, пасля працавала ў суседнім сельгаспрадпрыемстве. Цяпер завочна вучыцца ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і марыць адкрыць сваю ветлячэбніцу, а таксама школу верхавой язды, арганізоўваць конныя прагулкі і паходы па азёрах і незвычайным паазерскім ландшафце. Дзяўчына дапамагае бацькам, бо ў сялянска-фермерскай гаспадарцы і аграсядзібе «Конны фальварак» утрымліваецца тры дзясяткі коней пароды беларуская запражная. Некалькі гадоў таму Яўгенія са сваімі малодшымі братамі Віктарам і Міхаілам узвялі летні манеж для заняткаў: трэба вучыць людзей любіць коней.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Глыбоцкі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».