Вы тут

У БДПУ і БНТУ адзначаюць рост прахадных балаў


Напрыканцы мінулага тыдня ва ўсіх беларускіх ВНУ завяршылася залічэнне на бюджэтную форму навучання.


Фота Ганны Занкавіч.

Як ужо паведамлялася раней, сёлета адбыўся першы набор у сумесны беларуска-кітайскі інстытут БДУ і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта. Прахадны бал на спецыяльнасць «фізіка (вытворчая дзейнасць)» склаў 322, а на спецыяльнасці «механіка і матэматычнае мадэляванне» — 305 балаў.

Традыцыйна адны з самых высокіх прахадных балаў зафіксаваныя ў БДУ на факультэце міжнародных адносін, эканамічным і факультэце журналістыкі. Так, на спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» прахадны бал склаў 378, «міжнародныя адносіны» — 379, «міжнароднае права» — 385. На журфаку прахадныя балы былі наступныя: «журналістыка (кірунак — аўдыёвізуальная)» — 389, «журналістыка (кірунак — вэб-журналістыка)» — 382. А для паступлення на спецыяльнасць «менеджмент» (кірунак — «міжнародны менеджмент, інавацыйны менеджмент») трэба было набраць не менш як 371 бал. Дарэчы, менавіта на факультэт міжнародных адносін падала дакументы абітурыентка з сумай балаў 399.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прахадныя балы на шматлікія тэхнічныя спецыяльнасці павялічыліся ўдвая ў параўнанні з 2018 годам. Так, напрыклад, на спецыяльнасць «шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны» прахадны парог склаў 222 балы (летась 109), «апрацоўка металаў ціскам» — 210 балаў (летась было крыху больш як 100 балаў).

На спецыяльнасці «маркетынг» конкурс у БНТУ дасягнуў 5,5 чалавека на месца, «аўтасэрвіс» — 4,93. У ліку найбольш запатрабаваных у абітурыентаў спецыяльнасцяў таксама «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм», «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «транспартная лагістыка», «тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», «тэхналогіі машынабудавання», «арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце».

У БДУІР прахадныя балы на дзённай форме атрымання адукацыі вагаюцца на факультэтах ад 296 да 364. Студэнтамі БДУІР сталі 85 абітурыентаў, якія набралі 370 балаў і больш. Максімальныя балы склаліся на спецыяльнасці «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» — 364 (конкурс — 6,7 чалавека на месца), электронны маркетынг — 363 (3,2 чалавека на месца) і «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 359 (3,7 чалавека на месца).

Мінімальны прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасцях «электронныя і інфармацыйна-кіруючыя сістэмы фізічных установак» — 296, «нанатэхналогіі і нанаматэрыялы ў электроніцы» — 300 і «радыётэхніка (праграмуемыя радыёэлектронныя сродкі)» — 304.

Рэкорд сёлетняй прыёмнай кампаніі ў БДУІР — 390 балаў: столькі набрала ў суме будучая першакурсніца факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання спецыяльнасці «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» Аляксандра Іванковіч.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце сярэдні конкурс па ВНУ склаў больш за два чалавекі на месца. На некаторых спецыяльнасцях на месца прэтэндавала да 10 чалавек (у прыватнасці, на спецыяльнасці «руская мова і літаратура. Замежная мова»), а напрыклад, на спецыяльнасці «выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» было больш як восем прэтэндэнтаў на месца.

Сярод будучых першакурснікаў — больш за паўтары сотні медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ з адзнакай. У БДПУ паступілі таксама больш як 210 выпускнікоў профільных педагагічных класаў (з іх каля 130 чалавек скарысталіся правам паступлення без іспытаў па выніках гутаркі; сярэдні бал атэстата ў выпускнікоў педкласаў — 8,9). Рост прахадных балаў назіраецца амаль па ўсіх спецыяльнасцях (максімальны прырост склаў 115 пунктаў). Самыя высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання зафіксаваныя на спецыяльнасцях «выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» — 322, «лагапедыя» — 314, «руская мова і літаратура» — 306, «псіхалогія» — 305, «практычная псіхалогія» — 304.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт аказаўся прывабным не толькі для дзяўчат. Напрыклад, на факультэце фізічнага выхавання хлопцаў налічваецца 65 % ад агульнай колькасці першакурснікаў, на гістарычным факультэце — каля 50 %, а на фізіка-матэматычным — больш за 40 %.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: У трэндзе — праграмісты і журналісты

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.