Вы тут

Помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі адкрылі ў Мінску


Помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі адкрылі ў Мінску падчас Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, перадае БЕЛТА.


Статую ўсталявалі ў скверы на вуліцы Свярдлова ў межах вуліц Кірава - Свярдлова - Ульянаўскай.

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыяна Шчоткіна, першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Узбекістана Садык Сафаеў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крэпак.

Фота Сяргея Шэлега, minsknews.by

"Адкрыццё помніка выдатнаму сыну Узбекістана, мысліцелю Алішэру Наваі - светлая і ўрачыстая падзея. Ён быў не толькі паэтам, але і вялікім гуманістам. Яго працы перакладзены на многія мовы свету. Сваёй глыбокай філасофіяй, разнастайнасцю вобразаў ён і сёння прыцягвае мноства людзей да сваіх твораў. Можна смела сказаць, што гэта спадчына ўсяго чалавецтва, - падкрэсліла Марыяна Шчоткіна. - Мудрыя словы Алішэра Наваі - настащленне да дзеяння для нас, тых, хто жыве ў сучасным свеце. Культура аб'ядноўвае ўсіх і з'яўляецца асновай свету, у яе няма межаў. Мы любім культуру Беларусі і шануем культуру Узбекістана. І ўпэўненыя, што духоўная аснова, культура, была, ёсць і будзе аб'яднальнай для ўсіх народаў".

Садык Сафаеў адзначыў, што для яго вялікі гонар удзельнічаць у адкрыцці помніка вялікаму сыну ўзбекскага народа ў сталіцы брацкай Беларусі. Ад імя народа Узбекістана ён выказаў шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі, мэрыі і грамадскасці Мінска за праяўленую павагу да памяці вялікага продка. "Алішэр Наваі займае асаблівае месца ў сэрцы кожнага ўзбека. Яго творчасць пакінула глыбокі след у культуры нашага народа. З неперасягненай паэтычнай сілай ён апеў найлепшыя чалавечыя якасці, пачуцці, любоў да сваёй радзімы і народу, роднай мовы. Алішэр Наваі быў першым выбітным паэтам, які адкрыў свету маляўнічы незвычайна вобразны свет узбекскай мовы, - сказаў ён. - Але ён быў і геніяльным асветнікам, бачным дзяржаўным дзеячам сваёй эпохі, падтрымліваў навукоўцаў, мысляроў, мастакоў, на свае ўласныя сродкі узвёў грандыёзныя збудаванні і пабудаваў 380 грамадскіх будынкаў. Яго спадчына арганічна ўпісваецца ў сусветную культуру".

Паводле яго слоў, Узбекістан разглядае Беларусь як надзейнага партнёра, выпрабаванага часам, адносіны з якім з'яўляюцца адным з галоўных прыярытэтаў знешняй палітыкі, а адкрыццё помніка Наваі - пацвярджэннем мацнеючых сувязяў паміж двума народамі.

Помнік-бюст быў створаны па эскізным праекце маладога скульптара Максіма Макарэвіча.

Алішэр Наваі - паэт, мысліцель і дзяржаўны дзеяч, які жыў у XV стагоддзі. Ён ствараў свае літаратурныя творы на чагатайскай, персідскай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах. Яго творчая спадчына ўключае ў сябе каля 30 буйных твораў: зборнікаў вершаў, паэм, філасофскіх і навуковых трактатаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».