Вы тут

У Маларыце кола, якое выбухнула, раскідала людзей у розныя бакі


У суботу, 23 сакавіка, на мехдвары ААТ «Чарняны» падчас рамонтных прац былі траўмаваныя двое работнікаў сельгаспрадпрыемства, паведамляе Голас часу.


Мужчыны займаліся здыманнем спараных колаў з задняга правага боку грузавога аўтамабіля. Пры зняцці аднаго з колаў і адбыўся яго пнеўмавыбух. Удар шыны быў настолькі моцным, што аднаго з мужчын адкінула на некалькі метраў ад аўтамабіля.

Абодва пацярпелыя з траўмамі шпіталізаваны. Супрацоўнікі Маларыцкага аддзела Следчага камітэта разбіраюцца ва ўсіх акалічнасцях здарэння. На прадпрыемстве канфіскавана дакументацыя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

Хто ў групе рызыкі і як лячыць інфекцыю?