Вы тут

Грозны–Мінск: мост дружбы


Пра чачэнска-­беларускія літаратурныя, гуманітарныя сувязі гаварылі  ў Літаратурным музеі  Янкі Купалы


Пісьменніца Лула Куні

Міністэрства інфармацыі Беларусі, выдавецтва “Мастацкая літаратура” й Літаратурны музей Янкі Купалы правялі круглы стол “Беларуска-чачэнскія гуманітарныя і літаратурныя адносіны”. У Дом Купалы, акрамя беларускіх пісьменнікаў, журналістаў, прыйшлі госці з Грознага — памочнік Кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі, дырэктар Чачэнскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Грозный” Ахмед Дудаеў, першы намеснік і намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі “Грозный” Ільман Вахідаў і Тамерлан Дайніеў, памочнік дырэктара Арбі Дакшукаеў.

Размова не выпадкова ішла ў Купалаўскім музеі. Яшчэ раней гэты асяродак літаратурнай памяці наведваў чачэнскі паэт Адам Ахматукаеў. Цяпер ён перадаў у Беларусь часопіс “Гоч” з “беларускім выпускам”, дзе ёсць і старонкі паэзіі Я. Купалы ў яго перастварэнні на чачэнскую мову. Дарэчы, Адам Ахматукаеў даслаў і сваё прывітанне кругламу сталу. З беларускага боку ўдзел у размове прынялі дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, намеснік дырэктара гэтага выдавецтва паэт Віктар Шніп, адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, радыёжурналіст і паэт Навум Гальпяровіч, дырэктарка Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Несумненна, візіт у Беларусь дэлегацыі з Чачэнскай Рэспублікі паспрыяе пашырэнню літаратурных і медыйных стасункаў паміж Мінскам і Грозным. На сустрэчы ў музеі шматкроць згадвалася імя Лулы Куні (Лулы Жумалаевай), чачэнскай паэтэсы, перакладчыцы, журналісткі, заснавальніцы й галоўнай рэдактаркі часопіса “Нана” (“Маці”). На вялікі жаль, яна сёлета 28 красавіка пайшла з жыцця. Менавіта дзякуючы спадарыні Луле Куні ў Чачні з’явіліся новыя пераклады паэзіі, прозы сучасных пісьменнікаў. Асобнае месца ў развіцці літаратурных сувязяў паміж Беларуссю і Чачнёй займаюць такія выданні, як “Вайнах”, “Гоч”. А ў Беларусі вершы чачэнскіх паэтаў друкуюцца ў “Літаратуры і мастацтве”, “Полымі”, “Маладосці”.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».