Вы тут

Чатыры маці дазвалялі гвалтаваць сваіх дзяцей


30 ліпеня ў Беларусі пачалася інфармацыйная кампанія, скіраваная на папярэджанне сексуальнага гвалту і эксплуатацыі дзяцей. Яе дэвіз — «Навучыце дзіця бачыць падман». Зараз злачынствы супраць палавой недатыкальнасці перацякаюць паступова ў інтэрнэт-сферу. І пад маскай незнаёмага віртуальнага суразмоўцы можа хавацца хто заўгодна.


Фота: pixabay.com

У гэтым годзе выяўлены 353 дзіцяці, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Гэта на 20 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд летась, — заявіў начальнік 2-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Дзмітрый Цаюн.

Што будзе ўключаць у сябе інфармацыйная кампанія? Перш за ўсё — прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на недапушчэнне фактаў гандлю людзьмі, інфармаванне грамадскасці з дапамогай як СМІ, так і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый. Рыхтуюцца буклеты, здымаюцца тэматычныя ролікі. Праваахоўнікі ж манітораць разнастайныя рэсурсы ў Сеціве, каб выявіць педафілаў.

— Датычна злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, якія здзяйсняюцца ў адносінах да дзяцей, у першую чаргу праца павінна праводзіцца з бацькамі, установамі адукацыі, дзе непасрэдна ажыццяўляецца кантакт з дзіцем і дзе ён праводзіць асноўную частку свайго дня, — мяркуе Дзмітрый Цаюн. — Адпаведна, мы павінны арыентаваць бацькоў і педагогаў на магчымыя факты выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі ці ўжо, на жаль, пацярпелі ад такіх злачынстваў.

Як чакаецца, у бліжэйшы час будзе запушчаны сайт, дзе будзе змешчаны шырокі аб’ём інфармацыі па гэтай праблематыцы. Ён будзе структураваны датычна аўдыторыі. Матэрыяламі змогуць карыстацца дзеці розных узростаў, бацькі, педагогі і проста неабыякавыя грамадзяне.

Перад супрацоўнікамі органаў унутраных спраў стаіць першачарговая задача не гнацца за колькаснымі паказчыкамі, а максімальна прафесійна і аператыўна спрацаваць, каб выявіць як мага больш пацярпелых, прадухіліць здзекі над дзецьмі і выяўляць тых асоб, якія здзяйсняюць такія злачынствы, — зазначыў Дзмітрый Цаюн. Педафілія, як правіла, латэнтная. І ад прафесіяналізму нашых супрацоўнікаў залежыць, наколькі хутка мы зможам усталяваць такіх людзей і прыцягнуць да адказнасці. У асноўным усе педафілы сядзяць у інтэрнэце. Каб пазбегнуць адказнасці, яны не паказваюць сваю сапраўдную знешнасць, род заняткаў, знаёмяцца з дзецьмі і пасля здзяйсняюць грумінгавыя злачынствы. Гэта спакушэнне праз інтэрнэт, сексуальныя намёкі... Мы прапрацоўваем змены ў заканадаўстве, каб крыміналізаваць гэтыя дзеі. Хочам увесці прафілактычны артыкул ва Крымінальны кодэкс, каб не было фізічнага кантакту, каб дзіця не падвяргалася гвалту.

Дзмітрый Цаюн асобна адзначыў, што больш за 85% апытаных на сайце ведамства падтрымліваюць ініцыятыву аб увядзенні крымінальнай адказнасці за грумінгавыя злачынствы, а таксама за захоўванне дома дзіцячай парнаграфіі.

Але часта на такія злачынствы ідуць самыя блізкія людзі. Па звестках МУС, з 2013 года чатыром маці прад’явілі абвінавачванне ў злачынствах супраць палавой недатыкальнасці. Яны за грошы дазвалялі гвалтаваць сваіх дзяцей і здымаць гэта на відэа. Часта такія злачынствы здзяйсняюць самыя блізкія людзі — дзядулі, бацькі і сужыцелі маці.

Нядаўна вось здарыўся гучны выпадак у Наваполацку. Тры гады жыхар Мінска гвалтаваў маленькіх дзяўчынак, здымаў працэс на камеру і прадаваў відэа на тэматычныя сайты. Маці гэтых дзяўчынак — родныя сёстры. Яны мала таго што ведалі пра гвалт, дык яшчэ і дапамагалі злачынцу ў яго чорнай справе. А ў якасці платы атрымлівалі ежу і грошы.

Непасрэдны ўдзел у згвалтаванні дзяцей прымаў адзін замежнік. Ён таксама замаўляў парнаграфічныя ролікі. Па нашай ініцыятыве ён затрыманы. Зараз рыхтуецца яго экстрадыцыя ў Беларусь.

Кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зейнал Гаджыеў высока ацаніў намаганні Беларусі ў гэтай сферы.

Вельмі складана адсачыць такія злачынствы, тым больш знайсці трафікёраў. Гэтыя акалічнасці вымагаюць пастаяннага абнаўлення падыходаў у працы. Мэта нашай кампаніі — інфармаванне дарослых і дзяцей пра гэтую праблему.

Прафілактычная кампанія праводзіцца Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў партнёрстве з ЮНІСЕФ па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальнага механізму перанакіравання пацярпелых ад гандлю людзьмі» пры фінансавай падтрымцы МЗС Каралеўства Нарвегія, USAID і ўрада Рэспублікі Польшча (Польская дапамога). Тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі, арганізаваны таксама пры падтрымцы МЗС Беларусі і прыватных кампаній.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».