Вы тут

Як выглядаў дэтэктар хлусні Сярэднявечча


Прабацька сучаснага дэтэктара хлусні быў вынайдзены яшчэ ў сярэднія вякі. Аднак работа сярэднявечнага «паліграфа» значна адрознівалася ад сучаснага.


У Рыме ёсць мястэчка, куды лгуны хадзілі без усякага задавальнення, бо там яны рызыкавалі застацца без рукі. Цяпер у порціку царквы святой Марыі крывавых сцэн не адбываецца, але цікаўных каля Bocca della Verіta больш чым дастаткова. Таму што там знаходзяцца так званыя «Вусны праўды» («Уста истины») — містычны дыск з выявай аблічча паганскага бажаства Эрколя Пераможцы (героя раманскай міфалогіі, своеасабліва ўспрынятага і перайначанага італійцамі Геракла). Круглая скульптура была створана, як мяркуецца, у ІV стагоддзі да н. э. і да XVІІ стагоддзя служыла хутчэй прадметам дэкору. Як менавіта скульптура дыяметрам 1,75 метра здолела заняць месца ў царкве Санта-Марыя-ін-Касмедзін, на сённяшні дзень застаецца загадкай. Але менавіта ў сярэднявеччы забабонны люд свята верыў у тое, што за хлусню пагражае жорсткае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення рукі, якую неабходна ўкласці проста ўнутр містычнай мармуровай маскі.

Усякаму лгуну, які паклаў сваю руку ў адкрыты рот статуі, паводле падання, Эрколь яе адкусваў. Эрколь, не Эрколь, але з адваротнага боку скульптуры стаяў кат з сякерай, і чалавеку, прызнанаму судом вінаватым, тую руку адсякаў. Паблізу ад царквы і плошчы, на якой стаіць храм, знаходзіўся рынак. Сюды часта прыходзілі для разбору спрэчак. Паколькі забабоны былі моцныя сярод людзей, ілгуны прызнаваліся ў сваіх няправедных справах, нават не засоўваючы руку ў рот. Лепш прызнацца і застацца з рукой, чым паспрабаваць даказаць сваю сумленнасць і рызыкнуць канечнасцю, лічылі яны.

Шмат легенд і баек апавядаюць аб «Вуснах праўды».Часта мужы прыводзілі сюды сваіх жонак, каб яны прызналіся ў нявернасці. Аднойчы падазраваную ў здрадзе прывялі да «Вуснаў праўды» пры вялікім збегу народа. Перш чым яна паклала руку ў вусны, з натоўпу выбег мужчына і пацалаваў яе. І тады, уклаўшы кісць рукі ў шчыліну, маладая жанчына сказала: «Я ў сваім жыцці ведала толькі двух мужчын: свайго мужа і гэтага вар'ята, які толькі што мяне пацалаваў». Паколькі яна сказала праўду, яе рука засталася цэлая. Пасля гэтага выпадку ў Рыме сталі казаць, што ні адна жанчына не пабаіцца ўкласці руку ў «Вусны праўды», таму што можа знайсці выйсце з самага бязвыхаднага становішча.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».