Вы тут

Прыняты закон аб змене законаў у сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання


Па інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, дакументам удасканалены парадак выканання адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў частцы, што датычыцца анулявання і паўторнага атрымання дазволу на грамадзянскую зброю.


У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання за нязначныя парушэнні ў сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з адначасовым узмацненнем жорсткасці мер адказнасці за найбольш грубыя правапарушэнні (аж да пазбаўлення спецыяльнага права) і канкрэтызацыяй адпаведных адміністрацыйных саставаў.

Згодна з законам, фізічныя асобы надзяляюцца правам рэалізацыі наяўнай у іх на законных падставах зброі, яе бязвыплатнай перадачы арганізацыям, якія маюць права на абарот зброі (напрыклад, воінскім фарміраванням, арганізацыям фізічнай культуры і спорту), з паведамленнем органам унутраных спраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».