Вы тут

Лукашэнка: Узбекістан не пашкадуе, што звязаўся з Беларуссю


Працягваецца першы афіцыйны візіт Шаўката Мірзіёева ў Беларусь


Фота БЕЛТА

«Беларусь і Узбекістан заўсёды звязвала нешта большае за проста сяброўскія адносіны — сімпатыя, аснаваная на ўласцівых нашым народам працавітасці, любві да зямлі, імкненні да міру і стварэння. Пра гэтыя каштоўнасці гаварыў прэзідэнт падчас нарады ў вузкім саставе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, пачанаючы афіцыйныя перамовы з Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным саставе.

У насычаным парадку дня шмат спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з сённяшнім візітам, — першы ў гісторыі Форум рэгіёнаў па прапанове Шаўката Мірзіёева, Дні ўзбекскай культуры, Нацыянальная выстава краіны. Такая рознапланавая праграма — яркае пацверджанне ўзаемнага імкнення да рознабаковага развіцця дыялога. Кіраўнік Беларусі лічыць, што пашырэнне прамых эканамічных і гуманітарных кантактаў паміж абласцямі, прадпрыемствамі, грамадзянамі забяспечыць якаснае ўмацаванне міждзяржаўных сувязяў.

Па выніках візіту на вышэйшым ўзроўні ў Ташкент у леташнім верасні ўрады абедзвюх краін зацвердзілі план па развіцці супрацоўніцтва. У дарожную карту ўвайшло больш за 150 мерапрыемстваў, якія закранаюць сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, будаўніцтва, транспарту, адукацыі. Падпісаныя падчас афіцыйнага візіту пагадненні ўвайшлі ў сілу і выконваюцца.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сённяшняя сустрэча дасць дадатковы імпульс двухбаковым стасункам, напоўніць іх новым практычным зместам, і падкрэсліў: галоўным пытаннем застаецца ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў. За гады незалежнасці Узбекістан зрабіў якасны прарыў у дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі, стварыў новыя галіны: аўтамабілебудаванне, нафтагазахімія, вытворчасць сельгастэхнікі.

«Беларусь гатовая пашыраць супрацоўніцтва з Узбекістанам на эканамічным кірунку, у тым ліку шляхам рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў», — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

У апошнія гады тавараабарот паміж нашымі краінамі значна павялічыўся. Аднак Прэзідэнт перакананы: дасягнуты ўзровень ўсё яшчэ не адпавядае наяўнаму патэнцыялу, аб’ёмы гандлю можна значна павялічыць. 

«Размаўлялі пра гэта. Больш за тое, лічым тавараабарот пад 200 мільёнаў, а насамрэч ён, калі ўлічыць гэтых пасрэднікаў, аж пад паўмільярд. У два разы з лішкам розніца. Дамовіліся: трэба навесці парадак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Рост тавараабароту актуальны не толькі для беларускага экспарту, але і імпартных паставак з Узбекістану, бо попыт на ўзбекскае баваўнянае валакно, пражу, садавіну і іншыя тавары ў Беларусі вельмі высокі.

Прынцыпова важным застаецца пытанне эфектыўнай рэалізацыі беларуска-ўзбекскіх праектаў. Пакуль не ўсе прапановы, якія абмяркоўваліся ў Ташкенце, удалася ажыццявіць. У нечым гэта і натуральна, таму і праводзяцца перамовы па чарзе штогод у Мінску і Ташкенце.

Буйныя беларускія холдынгі «Амкадор» і «Бабруйскаграмаш» ужо стварылі сумесныя вытворчасці дарожна-будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі ва Узбекістане. Падчас візіту ў Ташкент адкрыты завод па вытворчасці дарожна-будаўнічай тэхнікі «Амкадор-Агратэхмаш», і работа прадпрыемства прадэманстравала: няблага было б папрацаваць над уключэннем яе ў праграмы дзяржаўнай падтрымкі.

«Неабходна разам адшукаць рашэнні, якія вывядуць завод на поўную магутнасць. У гэтым зацікаўлены абедзве дзяржавы. З улікам вытворчасці трактароў МТЗ на Ташкенцкім заводзе сельскагаспадарчай тэхнікі можна выйсці на доўгатэрміновую праграму супрацоўніцтва, стварыць сумеснае прадпрыемства», — прапанаваў кіраўнік Беларусі. 

Ён папрасіў таксама выдзяліць зямельны ўчастак ў Зангіяцінскім раёне Ташкенцкай вобласці для арганізацыі сервіснага цэнтру па абслугоўванні трактараў для дылера ААТ «МТЗ» ва Узбекістане.

Паколькі ААТ «МАЗ» адкрывае зборачную вытворчасць спецтэхнікі з дзвюмя ўзбекскімі прыватнымі кампаніямі, Аляксандру Лукашэнку хацелася б, каб і па сертыфікацыі нашых шасі пытанне таксама было вырашанае. 

«Прапаноўваем рэалізаваць ва Узбекістане маштабны праект з высокай ступенню лакалізацыі па стварэнні комплексу для выпуска грузавой, спеціяльнай і прычапной тэхнікі, аўтобусаў на газаматорным паліве. Газ ва Узбекістане ёсць. Мы першы ў свеце камбайн стварылі на газаматорным паліве, вельмі задаволены. Выдаткі на эксплуатацыю на сорак працэнтаў ніжэй. Хацелася б, каб гэты досвед быў і ў нашых сяброў ва Узбекістане. МАЗ гатовы ўдзельнічаць у гэтым праекце», — дадаў Прэзідэнт.

Летась краіны дамовіліся стварыць некалькі малочнатаварных комплексаў з прыцягненнем беларускіх праектных і будаўнічых арганізацый, планавалася ўкамплектаваць іх беларускай тэхнікай. 

«Вельмі б хацелася, каб гэтыя праекты былі скончаныя. Трэба пабудаваць перапрацоўчае малочнае прадпрыемства, каб мы маглі гандляваць не толькі ва Узбекістане, але і ў суседзяў, у прыватнасці, у Афганістане», — беларускі лідар папрасіў падтрымкі ўзбекскага калегі ў рашэнні пытання з фінансаваннем праектаў. 

Беларускі бок падрыхтаваў план-графік паставак ва Узбекістан 1500 галоў буйной рагатай скаціны ў 2019-2020 гадах. 

«Ні на якую Еўропу не арыентуемся, мы пабудуем гэтыя комплексы і абсталюем уласнай скацінай, каб было потым у каго спытаць пра вынік. Падрыхтавалі гэтую скаціну — хаця ў саміх патрэба ў племскаціне вялікая. Аля я абяцаў, што мы гэта зробім. Калі ўжо на Сахалін пастаўлялі, дык ва Узбекістан нашмат хутчэй і бліжэй», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён з задавальненнем адзначыў інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі. У гэты час рэалізуюцца тры сумесныя праекты на тэрыторыі Узбекістана: вытворчасць камплектаў дыялізатараў і дыялізных магістраляў для хворых на нырачную недастатковасць, выпуск антыбіётыкаў, а таксама антысептычных і дэзінфіціруючых сродкаў.

«Прэзідэнт правільна адзначыў: ствараючы сумесныя прадпрыемсты ва Узбекістане, мы можам гандляваць і з Афганістанам, і з іншымі дзяржавамі», — разважае кіраўнік Беларусі. У гэтай сферы прапрацоўваецца пытанне стварэння адзінай вытворчай пляцоўкі холдынга «Белфармпрам» ва Узбекістане.

Яшчэ адной перспектыўнай сферай узаемадзеяння Прэзідэнт лічыць лёгкую прамысловасць. Беларусь традыцыйна закупляе значныя аб’ёмы ўзбекскай баваўнянай тканіны, трыкатажнага палатна, вопраткі. Аднак і беларускія прадпрыемствы могуць экспартаваць штучныя тканіны, трыкатаж, гарсэтныя і панчошна-шкарпэтачныя вырабы.

«Нашы фабрыкі пастаўляюць тканіну і тэкстыльную галантарэю для сілавых структур дзяржаў СНД. Мы зацікаўлены ў гэтым плане наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з Узбекістанам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што праца па арганізацыі на ўзбекскай тэрыторыі выпуску абутку і футра з аўчыны холдынгам «Марка» ідзе добрымі тэмпамі.

У Беларусі актыўна развіваецца ІТ-сектар, ствараюцца інфармацыйныя сістэмы ў сферах дзяржаўнага кіравання, транспарту, фінансава-крэдытнай дзейнасці. Айчынныя кампаніі даказалі сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку.

«Калі будзе падтрымка гэтых праектаў па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы ўліку прыроднага газу з выкарыстаннем беларускага праграмнага забеспячэння і лічыльнікаў газа, па мадэрнізацыі і аўтаматызацыі газаразмеркавальнай і газатранспартнай сетак, мы гатовыя пачаць іх практычную праработку», — звярнуўся да ўзбекскай дэлегацыі беларускі Прэзідэнт.

Укараненне сучасных тэхналогій і вытворчасць выгаднай у суадносінах «цана-якасць» тэхнікі дазволяць задаволіць патрэбы ўзбекскага рынку, перайсці да экспарту сумеснай прадукцыі ў трэція краіны. Падчас перамоў у высокім саставе прэзідэнты дэтальна абмеркавалі адпаведнае пытанне.

«Разлічваем, што сённяшнія адкрытыя і змястоўныя перамовы дазволяць вызначыць новыя кірункі супрацоўніцтва і ўмацаваць партнёрскія сувязі паміж нашымі дзяржавамі», — заключыў Прэзідэнт.

Шаўкат Мірзіёеў перш за ўсё шчыра павіншаваў Прэзідэнта і ўвесь беларускі народ з 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Дарожную карту будзем абнаўляць, прапановы, пытанні, якія вы ўзнялі, будуць вырашаныя. Шмат зрабілі за апошнія некалькі гадоў, аднак патэнцыял і магчымасці для нашай работы вельмі велізарныя», — упэўнены прэзідэнт Узбекістана.

Сярод прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва ён назваў захаванне і нарошчванне дынамікі тавараабороту, кааперацыю вядучых прадпрыемстваў, раскрыццё патэнцыялу міжрэгіянальных кантактаў, інтэлектуальнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.


Лукашэнка: Узбекістан не пашкадуе, што звязаўся з Беларуссю

Падчас перамоў Прэзідэнты Беларусі і Узбкестана абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў і намецілі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта адзначыў на сустрэчы са СМІ Аляксандр Лукашэнка.

«За няпоўны год, які прайшоў з моманту майго візіту ва Узбекістан, дасягнуты прыметны прагрэс ва ўмацаванні адносін паміж нашымі краінамі. Гэтаму спрыяў сістэмны міждзяржаўны дыялог, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Я вельмі цаню даверную атмасферу сустрэч з Шаўкатам Мірамонавічам, на каторых шчыра і канструктыўна абмяркоўваюцца ўсе кірункі, што прадстаўляюць узаемную цікавасць. Такімі былі і сённяшнія перагаворы», — паведаміў Прэзідэнт.

Кіраўнікі дзвюх краін на пасяджэннях у вузкім і пашыраным саставах разгледзелі шырокае кола пытанняў па тэматыцы двухбаковых зносін. Асноўную ўвагу ўдзялілі эканамічнаму супрацоўніцтву, якое апошнім часам паспяхова развіваецца. Па выніках мінулага году краіны выйшлі на самы высокі паказчык ва ўзаемным гандлі за апошняе дзесяцігоддзе — па ўдакладненых даных, амаль паўмільярда долараў. Сёлета пазітыўная дынамікі захоўваецца.

«Тэндэнцыя, канешне, абнадзейвае, але лічба пакуль відавочна не адпавядае рэальным магчымасцям Беларусі і Узбекістана. У нашых краін — добрыя перспектывы для нарошчвання супрацоўніцтва ў машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, траспартнай галіне, сферы інфармацыйных тэхналогій», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго перакананні, прыярытэтнымі напрамкамі эканамічнага ўзаемадзеяння павінны стаць паглыбленне вытворчай кааперацыі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, забеспячэнне максімальна добрых умоў для абмену таварамі і паслугамі. Неабходна сумесна працягнуць працу для дасягнення якасных вынікаў.

Фота БЕЛТА.

Прэзідэнты адзначылі і важнасць пашырэння кантактаў між рэгіёнамі дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана надасць дадатковы імпульс гэтаму працэсу і стане эфектыўнай пляцоўкай для нарошчвання супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый.
Паступова развіваецца і дыялог у гуманітарнай галіне. Летась паспяхова прайшлі Дні культуры Беларусі ва Узбекістане, а напярэдадні візіту Шаўката Мірзіёева ў Беларусі сваё майстэрства прадставілі ўзбекскія майстры мастацтваў.

У сферы навукі і адукацыі бачны значын патэнцыял для абмену досведам, навучэння і стажыровак спецыялістаў, рэалізацыі сумесных праектаў.
Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі актуальныя пытанні рэгіянальнага і глабальнага характару, наметілі перспектывы сумеснай працы і рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пацвердзілі гатоўнасць умацоўваць партнёрства ў барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, кантрабандай наркотыкаў, іншымі выклікамі і пагрозамі сучаснасці.

Сёння ў Палацы Незалежнасці падпісаны пакет пагадненняў, прызваных істотна ўмацаваць супрацоўніцтва — перш за ўсё дзелавое і рэгіянальнае, а таксама пашырыць магчымасці ўзаемадзеяння ў сферах інвестыцый, інфармацыі, адукацыі і аховы акаляючага асяроддзя.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі афіцыйных перамоў, якія мелі дзелавы і канструктыўны характар і ў чарговы раз пацвердзілі: Беларусь і Узбекістан з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі і маюць намер працягваць курс на ўмацаванне супрацоўніцтва.

«Мне абсалютна блізкія і зразумелыя дзеянні прэзідэнта Узбекістана, каб узняць краіну, каб народ Узбекістана паверыў, што гэта не толькі старажытная нацыя, але і вельмі перспектыўная, — прызнаўся Прэзідэнт. — Я выказаўся, што ўлада Узбекістана робіць „рэвалюцыю“ ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы: яна не проста мадэрнізуе краіну, галіны эканомікі — яна стварае прынцыпова новыя кірункі жыцця».

На новым этапе жыцця патрэбныя новыя тэхналогія, прычым на першае месца выходзяць іх якасць, кошт і адказнасць тых, хто прапануе гэтыя тэхналогіі. Узбекістан свой выбар зрабіў на карысць Беларусі.

«Я паабяцаў, што мы ніколі яго не падвядзем і што ён ніколі не пашкадуе, што звязаўся з Беларуссю. Мы прапанавалі цану-якасць і найвышэйшую адказнасць, і мы гэта павінны зрабіць. Каб мой сябра — мой брат, як мы адно аднага называем — праз колькі гадоў не пашкадаваў», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да беларускай часткі перамоўшчыкаў.

Ён упэўнены, што калега з яго досведам і рашучасцю здолее зрабіць Узбекістан квітнеючай краінай. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь, якая мірна і стабільна развіваецца, — прыклад для шматлікіх краін.

«Мы шчыра радуемся паспяховым вынікам рэформ і дынамічнаму развіццю», — прызнаўся прэзідэнт Узбекістана.

Шаўкат Мірзіёеў упэўнены: візіт у Беларусь дасць моцны імпульс развіццю адносін, напоўніць партнёрства новым практычным зместам. Бакі вызначылі задачы на перспектыву, дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інавацыйнай, культурнай і гуманітарных сферах.
«Шляху назад няма. Мы павінны ажыццяўляць усё, пра што дамовіліся», — падрэсліў прэзідэнт Узбекістана. Ён паведаміў, што падчас Форума рэгіёнаў і Нацыянальнай выставы падпісаныя кантракты і пагадненні на суму каля трохсот мільёнаў долараў, што сведчыць пра шырокія магчымасці для нарошчвання партнёрства паміж рэгіёнамі.

Шаўкат Мірзіёеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Узбекістан з афіцыйным візітам у любы зручны час.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».