Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 жніўня


Павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму

Фота: slovodelu.by

Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва зараз роўны 230,91 рубля, што на 6,89 рубля больш, чым стары нарматыў.

БПМ таксама ўстанаўліваецца па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

Для працаздольнага насельніцтва ён зацверджаны ў памеры 257,05 рубля, для пенсіянераў - 176,75 рубля, студэнтаў - 223,93 рубля, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 147,18 рубля, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - 203,38 рубля, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - 250,19 рубля.

Пра ўсе павышэнні БПМ можна даведацца з новага спісу на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, супаставіўшы яго са старым.

Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 кастрычніка.

Уведзеныя новыя мінімальныя спажывецкія бюджэты

Цяпер мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з 4 чалавек у разліку на адзін месяц складзе 369,55 рубля, што на 6,09 рубля больш, чым стары нарматыў.

Акрамя таго, устаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - 403,04 рубля, працаздольнага насельніцтва - 473,67 рубля, пенсіянераў - 368,92 рубля, студэнтаў - 349,16 рубля, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 300,01 рубля, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - 396,92 рубля, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - 401,54 рубля.

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў таксама будуць дзейнічаць па 31 кастрычніка.

Выраслі пенсіі

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама даплаты да іх павышаны ў сярэднім на 6,6% у сувязі з ростам БПМ.

На гэтую працэдуру дзяржава патраціць 66,2 мільёна рублёў у месяц (або 331 мільён да канца гэтага года).

У сярэднім пенсіі выраслі з 405,05 рубля ў ліпені да 431,8 рубля - у жніўні.

У мінулы раз пенсіі павялічваліся ў маі - тады іх рост склаў 6,5%. Дзякуючы новаму павышэнню плануецца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй зарплаты ў 40%.

Павялічаны дзіцячыя дапамогі

Фота: medaboutme.ru

Памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, таксама выраслі ў сувязі з павелічэннем БПМ.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае 10 БПМ, або 2309,1 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або 3232,74 рубля.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда - 70% БПМ, або 161,64 рубля, на іншых дзяцей у сям'і - 50% БПМ, або 115,46 рубля.

Акрамя таго, у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы (СЗП) за папярэдні квартал (з 1035,6 рубля ў чацвёртым квартале 2018 года да 1074,6 рубля - у другім квартале 2019-га) выраслі памеры дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.

Так, штомесячная выплата на першае дзіця складзе 35% СЗП, або 376,11 рубля, на другое і наступных - 40% СЗП, або 429,84 рубля, на дзіця-інваліда - 45% СЗП, або 483,57 рубля.

Падаражэлі цыгарэты

Максімальнае падаражанне ў жніўні склала 10 капеек, як і ў ліпені.

Так, гродзенскія цыгарэты маркі Pall Mall і Kent падаражэлі на 5 капеек, мінская «Карона Стыль» - на 1 капейку, а Camel - на 5 капеек, за выключэннем Camel Compact Аctivate Purple - гэтая марка падаражэла на 10 капеек.

Замежныя цыгарэты маркі Dunhill і Parliament падаражэлі на 10 капеек, Kent і Marlboro - на 5 капеек.

У продажы з'явяцца новыя маркі цыгарэт.

Вырас кошт паслуг "Беларусбанка"

Фота: yandex.net

Найбуйнейшы беларускі банк павялічыў сваё ўзнагароджанне па аперацыях з карткамі грамадзян.

Так, за зняцце наяўных грошай у банкаматах іншых банкаў (без уліку іх ўзнагароджання) «Беларусбанк» будзе цяпер браць 2,5% ад сумы.

А за прагляд балансу па картцы ў прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў камісія «Беларусбанка» за адну аперацыю складзе 1 рубель (або 0,5 адзінкі валюты, або 35 расійскіх рублёў), у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў - 1,5 рубля (0,8 адзінкі валюты, 45 расійскіх рублёў).

Акрамя таго, за залічэнне грамадзянамі на свае рахункі безнаяўных грошай у замежнай валюце з іх возьмуць 1,5% ад сумы валюты здзелкі ў рублёвым эквіваленце.

Таксама зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, іх перавыпуск ў выпадку страты, выраб дублікатаў, блакаванне міжнародных картак, за карыстанне паслугай «SMS-апавяшчэнне» і іншымі паслугамі па рахунках у замежнай валюце.

З поўным пералікам змен можна азнаёміцца ​​на сайце «Беларусбанка», дзе прыведзены «зборнік ўзнагароджанняў за аперацыі».

Зменены памер утрымання грошай з наймальнікаў

Калі беларускі наймальнік затрымаў зарплату сваім работнікам, з яго ў абавязковым парадку ўтрымліваюць суму, якая роўная 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, прычым на кожнага яго супрацоўніка.

А значыць, з 1 жніўня новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для своечасовай выплаты зарплаты складае 385,58 рубля.

Уведзеныя новыя стандарты безбар'ернага асяроддзя

Фота: twitter.com/tgmka

Гэтыя стандарты вызначаюць патрабаванні да пад'ёмных механізмаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. З іх дапамогай людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць бяспечна перасоўвацца.

Стандарт СТБ ISO 23599-2019 дасць магчымасць невідушчым людзям арыентавацца ў прасторы. Дзякуючы адмысловым паказальнікам, размешчаным у зручных месцах, яны змогуць правільна ўспрымаць інфармацыю праз тактыльныя паверхні ў памяшканнях і на адкрытых пляцоўках, напрыклад, на чыгуначных платформах.

Стандарт СТБ ISO 19026-2019 дапаможа вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца пажылыя грамадзяне і людзі з інваліднасцю пры карыстанні грамадскімі туалетамі. Ён вызначае патрабаванні да формы, колераў, размяшчэння кнопак.

Стандарт СТБ ISO 10865-2-2019 усталёўвае тэхнічныя патрабаванні і метады выпрабаванняў крэслаў-калясак, а стандарт СТБ EN 12182-2019 - артапедычных прыстасаванняў для хады, пратэзаў, хадункоў.

А стандарт СТБ EN 81-82-2019 павысіць даступнасць ліфтаў для ўсіх пасажыраў, уключаючы пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.