Вы тут

На Гродзеншчыне знайшлі рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў


Кніга трапіла ў поле зроку спецыялістаў падчас этнаграфічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта, паведамляе прэс-служба БДУ.


Уладальнікам рарытэту з’яўляецца старажыл Зэльвенскага раёна Аляксандр Калюта. Біблія перадаецца ў сям’і як рэліквія ад бацькі да сына на працягу больш пяці пакаленняў. Па словах Аляксандры Калюты, узрост кнігі можа дасягаць 300 гадоў. Сапраўдны пераплёт выдання не захаваўся. Устанавіць дакладны ўзрост старадрукаванага Евангелля трэба будзе навукоўцам гістарычнага факультэта БДУ. Яны таксама вызначаць унікальнасць асобніка.

Звычайна падобныя выданні можна сустрэць у фондах музеяў, у цэрквах ці прыватных калекцыях. Таму такая знаходка сярод мясцовых жыхароў можа аказацца каштоўным артэфактам. Напрыклад, у 2016 годзе ў рамках этнаграфічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ быў знойдзены абраз Святой вялікамучаніцы Варвары, які датуецца 2-й паловай 19 стагоддзя. Абраз належаў жыхарцы Барысаўскага раёна, якая і перадала яго ўдзельнікам экспедыцыі. Гісторыкамі была праведзена атрыбуцыя, пасля чаго абраз папоўніў фонд Нацыянальнага гістарычнага музея.

У гэтым годзе этнаграфічныя даследаванні студэнтаў БДУ прайшлі ў дзесяці населеных пунктах Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Усяго на працягу трох тыдняў было апытана больш як 60 пажылых людзей. Падобныя экспедыцыі праводзяцца, каб зафіксасваць маўленчыя асаблівасці карэнных жыхароў, устанавіць мясцовыя адметнасці, вывучыць традыцыі і абрады, выявіць новыя гістарычныя крыніцы. Усе атрыманыя матэрыялы апрацоўваюцца і публікуюцца для далейшага іх выкарыстання фалькларыстамі і лінгвістамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».