Вы тут

Па Мінску едзіць рарытэтны аўтобус ЗІС-8


Гэтым летам можна ўбачыць сталіцу з вокнаў легендарнага аўтобуса ЗІС-8 — такія ў Савецкім Саюзе выпускалі ў 30-я гады мінулага стагоддзя.


Як выглядаў транспартны сродак? Перагледзьце фільм «Месца сустрэчы змяніць нельга» — тамтэйшы «Фердынанд» і ёсць той самы аўтобус, праўда, сабраны наноў уручную. Да нашых дзён ніводная з машын не захавалася, бо корпус іх вырабляўся з дрэва і праз пэўны час зношваўся ўшчэнт. Але ў Мінску энтузіясты за 1,5 года сабралі дакладную рэпліку ЗІС-8 з дубовымі лаўкамі і рассоўнымі вокнамі і запрасілі гасцей і жыхароў сталіцы на экскурсіі.

Адпраўленне — ад мінскай ратушы ў 12, 14, 16, 18 і 20 гадзін. Дзеці да 10 гадоў едуць бясплатна, астатнім пасажырам паездка абыдзецца ў 25 рублёў. На маршруце мноства знакавых месцаў: Палац спорту, стэла «Мінск — горад-герой» і новы Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, парк Перамогі, Сувораўскае вучылішча, Траецкае прадмесце, будынкі ГУМа і Галоўпаштамта, Прывакзальная плошча і стадыён «Дынама», асучасненая вуліца Кастрычніцкая, цырк, плошча Перамогі, раён Асмалоўкі і Вялікі тэатр Беларусі, тусовачная Зыбіцкая, Палац Рэспублікі і тэатр Янкі Купалы — аглядная экскурсія ў мінулае з руска- і англамоўным аўдыягідам доўжыцца каля 1,5 гадзіны. «Падчас экскурсіі мы робім спецыяльны прыпынак на адной з самых фотагенічных вуліц Мінска — Кастрычніцкай, — расказваюць арганізатары праекта «Рэтра-аўтобус», — і яшчэ ніхто не ўпусціў магчымасці прагуляцца, паглядзець стрыт-арт-аб'екты і зрабіць тут запамінальныя здымкі. Тым больш рэквізіт, старыя савецкія чамаданы, у нас заўжды з сабой».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Амаль што «Фердынанд»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.