Вы тут

Мультсерыял «Маша і мядзведзь» — самы прагляданы на Yоutubе ў 2019 годзе


Мультыплікацыйны серыял «Маша і мядзведзь» трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса-2019 як самы прагляданы на Yоutubе. Уявіце толькі: эпізод «Маша плюс каша» на 1 жніўня бягучага года набраў звыш 4 мільярдаў (!) праглядаў і ўвайшоў у топ-5 самых прагляданых відэазапісаў у інтэрнэце.


Ёсць у знакамітым спісе і іншыя рэкорды, звязаныя з тэлевізійнай індустрыяй — ёй прысвечаны цэлы раздзел. Так, самым папулярным тэлесерыялам сучаснасці чакана стала «Гульня тронаў» (шосты год запар праект узначальвае рэйтынг найчасцей спампаваных пірацкім чынам фільмаў і серыялаў). Таксама ў лідары сёлета трапіў акцёр Джым Парсанс — зорка сіткама СBS «Тэорыя вялікага выбуху», паводле звестак Fоrbеs, трэці год запар становіцца самым высокааплатным акцёрам тэлебачання.

Найбольш паспяховым кулінарным шоу ўкладальнікі кнігі назвалі MаstеrСhеf вытворчасці знакамітай галандскай «тэлефабрыкі» Еndеmоl — з моманту перазапуску ў 2005-м яно было прададзена ў 52 краіны свету, а найбольшую папулярнасць займела ў ЗША, шмат у чым дзякуючы вядучаму — шэф-повару Гордану Рамзі.

У спісе ранейшых цікавых тэлерэкордаў — самае працяглае бесперапыннае вяшчанне. Яго вяла швейцарская тэлекампанія Swіss-4 у 1996 годзе, асвятляючы 26-я летнія Алімпійскія гульні ў Атланце на працягу 16 дзён 22 гадзін 45 хвілін. А вось даўжыня самага кароткага рэкламнага роліка — дарэчы, у 1992 годзе ён прадстаўляў якраз чарговае выданне Кнігі рэкордаў Гінеса — склала ўсяго тры секунды.

Загаловак у газеце: Вось дык Маша!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.