Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачатак тыдня давядзецца прысвяціць выкананню шматлікіх абяцанняў, якія вы з лёгкасцю раздавалі раней. У сераду будзьце гатовыя замяніць рашучасць тактоўнасцю і гатоўнасцю да кампрамісаў. У чацвер не варта раздражняць начальства парушэннямі дысцыпліны або неапраўданымі патрабаваннямі — гэта можа не вельмі добра скончыцца.


ЦЯЛЕЦ. Па магчымасці звядзіце аб'ём працы да разумнага мінімуму і больш адпачывайце. Або адпраўляйцеся, нарэшце, у адпачынак. Калі ж такой магчымасці няма, трэба сабраць сябе ў кулак — важная справа запатрабуе ад вас максімальнай засяроджанасці і хуткасці дзеянняў. У аўторак рэкамендуецца не гаварыць лішняга, каб не справакаваць канфлікту з бліжэйшым акружэннем. У выхадныя вы лёгка выправіце дробныя непаладкі і наведзяце ў сваім доме амаль ідэальную чысціню.


БЛІЗНЯТЫ. Можаце стаць выдатным арганізатарам свят. Вы адчуваеце гармонію і радасць і гатовыя гэтым дзяліцца. Але не ператамляйцеся, плануйце толькі рэальныя справы, каб не адчуваць расчаравання, калі нешта не паспееце зрабіць. Вас атачаюць сябры і аднадумцы. Зоркі прадракаюць шмат прыемных імгненняў і ўражанняў. Не выключана незабыўнае спатканне.


РАК. Вы зараз сабраныя і мэтанакіраваныя. Надышоў важны перыяд, які дазволіць раскрыць здольнасці ў прафесійным плане. Паспрабуйце быць як мага больш сканцэнтраванымі і не марнуйце свае сілы па дробязях. Забудзьцеся пра сваю недаверлівасць і сумневы. Здабыўшы душэўны спакой, адчуеце сябе гаспадаром становішча.


ЛЕЎ. Цярпенне і вытрымка дазволяць вам паказаць навакольным свае найлепшыя якасці. Ваша непрадказальнасць чароўная, але яна часам можа быць стомнай. Блізкія не паспяваюць за палётам вашай фантазіі. У сераду не варта рабіць стаўку на мінулыя дасягненні і шанцаванне: памятайце, што спадарыня Фартуна любіць пакапрызіць. Не спрабуйце вырашыць свае і чужыя праблемы разам, інакш да канца тыдня адчуеце заняпад сіл.


ДЗЕВА. У пачатку тыдня паспрабуйце праявіць вытрымку і дыпламатычнасць. Рознагалоссі з калегамі павінны быць урэгуляваны ў выключна парламенцкіх выразах, як бы вам ні хацелася ўжыць больш моцныя сродкі. Абставіны будуць падштурхоўваць вас да перагляду многіх прынцыпаў. Але лепш захаваць вернасць сабе.


ШАЛІ. Перад вамі адкрываюцца перспектывы кар'ернага росту. Але паспрабуйце рэальна ацэньваць сілы і магчымасці і браць на сябе толькі той аб'ём работы, з якім вы справіцеся без шкоды для здароўя. У панядзелак будуць вельмі ўдалымі паездкі і камандзіроўкі. Сераду, калі не будзеце адпачываць, прысвяціце дзелавым сустрэчам і перамовам. Дзень спрыяльны для пошуку дадатковай крыніцы даходаў.


СКАРПІЁН. Імаверны рост у прафесійнай сферы. З'явіцца шанц заняць кіруючую пасаду. Прыняцце важнага рашэння адкладзіце да сярэдзіны тыдня. Дазвольце сабе адчуваць, кахаць, пакутаваць, бо ўсё гэта складнікі шчасця, неўзабаве вы гэта зразумееце. Зоркі кажуць, што адносіны, у якіх вы цяпер знаходзіцеся, самыя важныя ў вашым жыцці.


СТРАЛЕЦ. Большая частка праблем будзе пераадоленая, прычым амаль без намаганняў з вашага боку. Верагодная ўдалая паездка ці падрыхтоўка да яе. Надыходзіць добры час для адпачынку і курортнага рамана. Чацвер можа настроіць вас на прыняцце кардынальных рашэнняў. У пятніцу цікавыя ідэі ўзнікнуць раптоўна. Паспрабуйце не аспрэчваць іх адразу — там будуць і карысныя.


КАЗЯРОГ. Будзе неабходна ўтрымацца на высокім прафесійным узроўні, нават калі вашы думкі больш занятыя летнім адпачынкам. Упэўненасць у сваіх магчымасцях і паслядоўнасць у дзеяннях дапамогуць заваяваць прыхільнасць навакольных і ўмацаваць добрыя адносіны з начальствам. Важна правільна арганізаваць працоўны працэс, каб ні хвіліны не прапала дарма. У другой палове тыдня не выключаны сваркі ў сям'і.


ВАДАЛІЎ. У справах назіраецца застой. Вам будзе сумна выконваць руцінныя дзеянні. Паспрабуйце выйсці на новы ўзровень. Тыдзень абяцае быць плённы. Не бойцеся перашкод, якія будуць узнікаць на вашым шляху, яны цалкам пераадольныя. У сераду могуць парадаваць весткі здалёку. У пятніцу паспрабуйце знайсці час для зносін са сваякамі. Праекты, пачатыя ў суботу, будуць мець паспяховае завяршэнне.


РЫБЫ. Пажадана запасціся пэўнай доляй рэалізму, злёгку прыцішыць прафесійныя амбіцыі і дзейнічаць больш абачліва. У сераду не варта правакаваць канфліктныя сітуацыі, спазняючыся на работу, зрываючы тэрміны і парушаючы дамоўленасці. У чацвер можаце апынуцца ў няпростай сітуацыі, давядзецца абыходзіць падводныя камяні.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.