Вы тут

У 2019 годзе плануецца пабудаваць 4 млн м² жылля


У 2019 годзе для жыхароў краіны плануецца пабудаваць 4 мільёны квадратных метраў жылля, з якіх з дзяржпадтрымкай — 1 мільён 60 тысяч квадратных метраў, сацыяльнага жылля — 47,3 тысячы, арэнднага — 135,25 тысячы, індывідуальнага — больш за 1 мільён 750 тысяч квадратных метраў. Шматдзетныя сем'і змогуць абзавесціся жыллём агульнай плошчай 960 тысяч «квадратаў». Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр АЎРАМЕНКА.


— У студзені — чэрвені ў Беларусі пабудавана 1 705 013 квадратных метраў жылля. З іх для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, — 635 741 квадратны метр, у тым ліку 439 052 квадратныя метры з дапамогай дзяржпадтрымкі. З задачай будаўніцтва лепш за ўсё спраўляюцца Гомельская (51 % ад агульнага задання) і Мінская вобласці (48 %), найменшыя лічбы ў Віцебскай вобласці (31,4 %) і Мінска (35,8 %).

Сярэдні кошт будаўніцтва аднаго квадратнага метра жылля за кошт усіх крыніц фінансавання ў Беларусі за першае паўгоддзе склаў 1053 рублі, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 880 рублёў, што не перавышае сярэднюю зарплату па краіне.

Прадстаўнік Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва адзначыў, што вялікая ўвага пры ўзвядзенні жылля аддаецца шматдзетным сем'ям. Для іх з пачатку года пабудавана 3049 кватэр. У чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаіць 37 404 сям'і. Пры гэтым іх агульная колькасць з году ў год істотна змяншаецца.

На канец ліпеня сума адкрытых крэдытных ліній па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» склала 42 1011,26 тысячы рублёў. За шэсць месяцаў бягучага года ў краіне пабудавана 465 кватэр сацыяльнага карыстання (23 838 квадратных метраў), у эксплуатацыю ўведзена 714 арэндных кватэр (41 005 квадратных метраў). Сёлета плануецца здаць 304 дамы, з іх 83 ужо ўзведзены, яшчэ 182 дамы знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. У Мінску ў эксплуатацыю ўжо ўведзена 26 шматкватэрных жылых дамоў і адзін інтэрнат у Студэнцкай вёсцы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: 960 тысяч «квадратаў» для шматдзетных

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Карэспандэнтка «Звязды» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.