Вы тут

Лондан і Парыж загучаць на чарговым канцэрце праекта «Класіка ля Ратушы»


Лондан і Парыж загучаць на чарговым канцэрце праекта «Класіка ля Ратушы» — сённяшні вечар у сталіцы зробіць музычная капэла «Санорус» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы, а праграму складуць шэдэўры, створаныя пад натхненнем ад гарадоў.


Гэта ўжо трэці канцэрт у Мінску, і яго тэма — «Класіка ў вялікім горадзе». Капэла «Санорус» выканае навеяную Лонданам «Сімфонію № 96» Юзефа Гайдна, Парыжскую сімфонію Вольфганга Амадэя Моцарта, «Вясну ў Апалачы» Аарана Копленда і вялікую частку вечара прысвеціць Станіславу Манюшку, двухсотгоддзе якога мы сёлета адзначаем.

Нагадаем, гэта ўжо пяты фестываль «Класіка ля Ратушы», што стала нагодай арганізаваць канцэрты ў пяці беларускіх гарадах, апроч Мінска, — у Віцебску, Гродне, Гомелі і Брэсце.

Сённяшні сталічны канцэрт — трэці з шасці, у будучыя суботы ў Верхнім горадзе выступяць Эстонскі духавы аркестр «Саксон», Дзяржаўны камерны і Прэзідэнцкі аркестры Беларусі. Арганізатары фестывалю — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, кампанія velcom | A1 і «Мінскканцэрт».

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Гарадскія сімфоніі з Манюшкам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.