Вы тут

Рыцарскі фэст стартаваў у Мсціславе ў 12 раз


Свята сярэднявечнай культуры ў 12 раз завітала ў Мсціслаў і напоўніла вуліцы гукамі старажытнай музыкі, прыгожымі дамамі і адважнымі рыцарамі. Гадзіннік гісторыі горада вярнуўся на шмат стагоддзяў назад, у сярэднявечча — час серэнад і баляў.


Вялікі князь Мсціслаў Сімяон Лугвеній і княгіня Анастасія Слуцкая віталі гасцей з мінулага, з’ехаўшыхся на свята. Яны прадсталі перад яго вачыма на плошчы: рыцары, дамы, коннікі, скамарохі, лекары — прадстаўнікі самых розных саслоўяў…

— Прыйшоў час воінам паказаць сваё майстэрства, сілу і спрыт, высакароднасць і храбрасць на турнірах чынных, — сказаў князь і паабяцаў падарыць пераможцу турніру ларэц княжацкі, рукамі ўмельцаў зямлі Мсціслаўшчыны зроблены.

— Фестываль для нашага горада мае на мэце не толькі адраджэнне духу даўніны і вяртанне ў Сярэднявечча, але і праслаўленне нашых продкаў, у крыві якіх жыла любоў да Айчыны, сваёй зямлі, народа як вечных каштоўнасцяў, што яднаюць пакаленні, — Аляксандр ПРАКОПАЎ, старшыня Мсціслаўскага райвыканкама. Ён атрымаў у падарунак ад рыцарскіх клубаў бочачку з мёдам на здароўе, а іншых пачэсных гасцей пачаставалі квасам старажытным. А для абсалютна ўсіх прыстуных нечаканым і шыкоўна прыгожым стаўся паклон каня.

Перад тым як воіны адправіліся на Замкавую гару, дзе неўзабаве адбудуцца забавы рыцарскія, конныя і пешыя, камандор ордэна паўночнага храма місір Гілмар Дэво перасёк канат як знак поўнай гатоўнасці да спаборніцтваў. Кожны кавалачак гэтай своеасаблівай рэліквіі дастанецца пераможцам турніраў як вышэйшая ўзнагарода за мужнасць і стойкасць.

У гэтыя хвіліны на плошчы Мсціслава выступае гурт “Літы талер”, а рыцары рыхтуюцца паказаць свае ўменні, каб заваяваць увагу сярэдневечных прыгажунь.

Ірына СІДАРОК, фота і відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?