Вы тут

Бугуртамі, танцамі і турнірам лучнікаў працягнуўся фэст у Мсціслаўі


Воіны сыходзіліся ў паядынках тры на тры. Узброеныя мячамі, сякерамі ды пікамі, яны стараліся паваліць праціўніка на зямлю. Дазволена ў баях было амаль усё. Аднак нельга раніць праціўніка ў вочы, стопы, пад калена. Ваявалі з такім імпэтам, што некалькі разоў разбуралі агароджу, якая абараняла гледачоў ад рыцарскай бойкі.


Адначасова на Замкавай гары праходзіў турнір лучнікаў, самай малодшай ўдзельніцы якога пяць гадоў.

— Марына яшчэ год таму не хацела нават глядзець на лук, захаплялася мячамі. А сёлета ўжо страляе, — кажа яе бацька Аляксандр. Ён, дарэчы, выйграў турнір у дуэльных паядынках, калі трэба было пацэліць у мішэнь — тры чарапы паралельна з праціўнікам.

Затым рысталішча на пару гадзін захапілі сярэднявечныя танцы з гуртом “Літы талер”.

Пасля гледачоў забаўлялі бугуртамі. Рыцары паказалі бітву за ваду — калі трэба было захапіць аазіс, схаваны за драўлянымі шчытамі, і ў кубках перанесі ваду з вядра ў глечык. Быў таксама бугурт — бітва на масту, які пасля першай жа зшыбкі прыйшлося рамантаваць, бо рыцары зламалі адну з дошак. У бугурце золата тампліераў трэба было захапіць і перанесці “золата” — два бервяны.

Коннае міле стала відовішчнай забаўкай, ход якой накіроўвала вялікая княгіня. За яе ўвагу спаборнічалі рыцары, якіх падзялілі на дзве групы. Воіны з клуба “Залатая шпора” намагаліся адабраць адзін у аднаго ярка-чырвоны ці залаты сцяг.

Пакуль на рысталішчы перапынак. Тэрыторыю рыхтуюць да захопу Мсціслаўскага замку, пра што мы вам яшчэ раскажам.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.