Вы тут

2,3 трыльёна долараў на электроніцы


Летась у Кітаі агульныя даходы ад электроннай апрацоўчай індустрыі і індустрыі праграмнага забеспячэння перавысілі 16 трлн юаняў (2,3 трлн долараў), паведаміў старшыня Кітайскай федэрацыі індустрыі інфармацыйных тэхналогій Ван Сюдун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, даход ад электроннай апрацоўчай індустрыі дасягнуў 10,6 трлн юаняў (1,5 трлн долараў), павялічыўшыся на 9%, а прыбытак ад распрацоўкі праграмнага забеспячэння - 6,3 трлн юаняў (910 млн долараў), з ростам на 14,2%. За перыяд са студзеня па май бягучага года дабаўленая вартасць у сферы вытворчасці электронікі вырасла на 9,4%, што на 3,4 працэнтных пункта вышэй за сярэдні паказчык прамысловасці.  Таксама назіраецца хуткае развіццё індустрыі праграмнага забеспячэння, выручка якой павялічылася на 14,7%.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.