Вы тут

73-гадовая Дай Далі - зорка танцаў на пілоне


 Выступленне на пілоне, якое спалучае сілу з прыгажосцю, з'яўляецца самым прыгожым танцам у свеце, лічыць 73-гадовая кітаянка Дай Далі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Пасля выхаду на пенсію Дай выпадкова зацікавілася танцам на пілоне.  Тады ёй было 64 гады.  Спачатку занятак танцам на пілоне аказаўся цяжкім для яе.  Але кітаянка не здалася і старанна трэніравалася.  Дзякуючы прыкладзеным намаганням на працягу некалькіх гадоў, бабуля Дай зараз можа лёгка танцаваць на пілоне больш за 20 хвілін.

Дай Далі актыўна ўдзельнічала ў розных ТБ-шоў, у тым ліку рэаліці-шоў амерыканскага тэлеканала NBC, і шмат разоў уражвала гледачоў. Заняткі танцам на пілоне ідуць бабулі Дай на карысць, яе здароўе палепшылася.  У сувязі з гэтым яна ўжо даўно не звяртаецца да ўрачоў. Пенсіянерка плануе танчыць да 82 гадоў.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.