Вы тут

Урад Беларусі разлічвае на падпісанне візавага пагаднення з ЕС увосень


Урад Беларусі разлічвае на падпісанне з Еўрапейскім саюзам пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму восенню гэтага года, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


«Думаю, з нашага боку да восені мы скончым ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўзгаднення дакумента. Вельмі спадзяюся, што ўвосень пагадненне будзе падпісана. Прынамсі, беларускі бок будзе рабіць усё для таго, каб гэта падзея адбылася», — адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада падзякаваў Андрэа Віктарын за асабісты ўклад у развіццё добрых адносінаў Беларусі і Еўрасаюза. «Апошнія чатыры гады мы назіраем прыкметны прагрэс у нашых адносінах, пра гэта кажуць і лічбы тавараабароту», — сказаў прэм’ер-міністр. З дапамогай Еўрасаюза быў запушчаны шэраг праектаў, сярод якіх МОСТ і твінінг-праект.

«Яшчэ адным доказам таго, што адносіны пачынаюць выходзіць на новы ўзровень, з’яўляецца ўзрослая колькасць візітаў еўракамісараў ў Беларусь — еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана, еўракамісара па бюджэце і чалавечым рэсурсаў Гюнтэра Этынгера, мы чакаем спадарыню Магерыні (вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. — Заўвага БЕЛТА)», - дадаў Сяргей Румас.

Сярод прыярытэтаў ўзаемадзеяння ўрада з ЕС — завяршэнне перамоў па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і развіццё крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі. Беларусь плануе да міністэрскай сустрэчы СГА ў чэрвені 2020 года ў Казахстане завяршыць усе перамовы па ўступленні ў арганізацыю, паводле слоў прэм’ер-міністра, усё ідзе па графіку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».