Вы тут

Насустрач парам, якія робяць ЭКА


У Мінску рэфармуюць цэнтр планавання сям'і.

Сталічны цэнтр планавання сям'і сёлета вырашана рэфармаваць. У абноўленым выглядзе ён сустрэне наведвальнікаў ужо ў верасні.


З пачатку бягучага года там вылучана 15 стацыянарных ложкаў для пацыентаў, якія рыхтуюцца стаць бацькамі пры дапамозе ЭКА, расказала галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Іканастасава. А да восені павялічаць колькасць урачоў-спецыялістаў, каб жанчыны пасля прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій назіраліся тут жа, а не ў сваёй жаночай кансультацыі, як адбывалася раней. Цэнтр будзе працаваць у дзве змены, што забяспечыць даступнасць медыцынскай дапамогі ўсім ахвотным. Падчас родаў і пасля іх жанчыны атрымаюць дапамогу ў 2-м радзільным доме, на базе якога і функцыянуе цэнтр.

Рэфармаванне цэнтра, па сутнасці, — крок насустрач парам, якія карыстаюцца дапаможнымі рэпрадуктыўнымі тэхналогіямі. Для кожнай з іх цяжарнасць, якая надышла часам не з першай спробы ЭКА, чаканая і жаданая. І кожная з такіх жанчын хоча назірацца ва ўрачоў, якія займаюцца рэпрадуктыўнымі тэхналогіямі.

Летась у Мінску пры дапамозе ЭКА нарадзілася 600 дзяцей. У Беларусі, як і ў іншых краінах, прыблізна 14 % бясплодных сямейных пар. Пры гэтым у 50 % выпадкаў бясплодныя жанчыны, у 50 % — мужчыны. Сёння ў Мінску першае дзіця жанчыны нараджаюць прыблізна ў 29 гадоў, другое — у 32—33. Мужчыны ў сталіцы ўступаюць у шлюб у сярэднім у 28 гадоў. Час стварэння сям'і ссоўваецца на больш позні ўзрост, як і момант, калі пара вырашае нарадзіць дзіця.

Гарадскі цэнтр планавання сям'і, у тым ліку кабінет дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, дзе выконваецца ЭКА, працуе на базе гарадскога клінічнага раддома № 2 з 2008 года. Сюды з гарадскіх паліклінік накіроўваюць пары, якія сутыкнуліся з праблемай бясплоднасці.

А з 3 жніўня ў сталіцы стартаваў медыка-сацыяльны праект «Марафон жаночага здароўя — 2019». Мерапрыемствы арганізаваны як у раддамах, так і ў буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы. З удзельнікамі акцыі сустрэнуцца ўрачы розных спецыяльнасцяў: гінеколагі, кандыёлагі, эндакрынолагі, мамолагі, анколагі, дыетолагі, педыятры, псіхолагі. У раддамах арганізуюць сустрэчы з цяжарнымі і іх партнёрамі, дзе яны пабачаць, у якіх умовах будуць нараджаць, і змогуць задаць пытанні па родах і доглядзе малых.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».