Вы тут

У гонар Наваі


Бюст Алішэра Наваі, узбекскага паэта, адкрылі ў Мінску падчас I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.


Фота БЕЛТА

Помнік, створаны па эскізным праекце маладога скульптара Максіма Макарэвіча, усталяваны ў скверы на вуліцы Свярдлова ў межах вуліц Кірава — Свярдлова — Ульянаўскай. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыяна Шчоткіна і першы намеснік Старшыні Сената Олій Мажліса Узбекістана Садык Сафаеў.

 — Мудрыя словы Алішэра Наваі — кіраўніцтва да дзеяння для ўсіх нас, хто жыве ў сучасным свеце, — падкрэсліла Марыяна Шчоткіна. — Культура аб’ядноўвае ўсіх і з’яўляецца асновай міру, у яе няма межаў.

Як адзначыў Садык Сафаеў, для яго асабіста ўдзел у адкрыцці бюста вялікаму сыну ўзбекскага народа ў сталіцы братэрскай Беларусі — вялікі гонар. Ад імя народа Узбекістана ён выказаў шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі, гарадскім уладам і грамадскасці Мінска за павагу да памяці вялікага продка. Узбекістан разглядае Беларусь як надзейнага, праверанага часам партнёра, адносіны з якім з’яўляюцца адным з галоўных прыярытэтаў знешняй палітыкі, адзначыў узбекскі госць. Адкрыццё помніка Наваі — пацвярджэнне таго, што сувязі паміж двума народамі мацнеюць.

Іна ЛАЗАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».