Вы тут

Помнік Янку Купалу ўстанавілі ў Сіаньскім універсітэце замежных моў


З 2018 года студэнты вывучаюць тут беларускую мову, а разам з ёй — нашу гісторыю, традыцыі і звычаі. Сам жа горад вядомы як буйны адукацыйны цэнтр Кітая. Па колькасці ВНУ ён знаходзіцца на трэцім месцы пасля Пекіна і Шанхая.


Помнік Янку Купалу выкананы з бронзы. На гранітнай стэле па-беларуску і па-кітайску напісана: «Народны паэт Беларусi Янка Купала», пазначаны даты жыцця. Бюст стварыў скульптар з Мінска Віктар Копач. Гэта не першая яго работа: у кітайскіх правінцыях устаноўлена дзесяць скульптур майстра, у тым ліку кампазіцыя «Раўнавага» ва ўніверсітэце Цінхуа.

Адкрыццё помніка прайшло ў час наведвання ўніверсітэта Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Кірылам Рудым. Дыпламат сустрэўся з рэктарам ВНУ Ван Цзюньчжэ. Разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння з беларускімі ўстановамі вышэйшай адукацыі і рэалізацыі праектаў Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, у тым ліку пашырэнне абменаў сярод прафесарска-выкладчыцкага складу, стварэнне сумеснай магістратуры.

Падчас цырымоніі адкрыцця помніка Кірыл Руды падкрэсліў важную ролю Янкі Купалы ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры. Студэнты ўніверсітэта, якія вывучаюць беларускую мову як спецыяльнасць, падрыхтавалі творчую праграму, дзе чыталі творы народнага паэта на беларускай і кітайскай мовах. У завяршэнне ўдзельнікі мерапрыемства наведалі выстаўку, прысвечаную Янку Купалу, падрыхтаваную пры садзейнічанні Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Сімвал нацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?