Вы тут

Студэнт Сяргей Савінскі стварыў мабільную праграму «Abіtur»


Якую прафесію выбраць? Куды паступаць? Як не памыліцца з будучыняй? Гэтыя пытанні, вядома, узнікаюць кожны год у выпускнікоў школ, гімназій, каледжаў і ліцэяў. І далёка не заўсёды лёгка знайсці патрэбныя адказы. З падобнай праблемай сутыкнуўся і выпускнік Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Сяргей САВІНСКІ летась. Аднак, не разгубіўся, вырашыў знайсці патрэбную інфармацыю сам, а таксама дапамагчы іншым, стварыўшы мабільную праграму «Abіtur». З ёй ён стаў адным з лідараў сёлетняга абласнога этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які ладзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.


— Увогуле, я распрацоўваў праграму для дыпломнай работы, — расказвае вынаходнік. — Але пасля вырашыў пайсці на рэспубліканскі фестываль-конкурс па эканоміцы і прадпрымальніцтве «Лесвіца поспеху», арганізаваны Цэнтрам падтрымкі і развіцця юнацкага прадпрымальніцтва, дзе і перамог. Вырашыў не спыняцца. На «100 ідэй для Беларусі» паклікаў на дапамогу яшчэ двух навучэнцаў каледжа — Максіма Шупляка і Аляксандра Храмцэвіча.

Для стварэння праграмы Сяргей самастойна пачаў вывучаць мову праграмавання, якую не праходзіў у каледжы, апытваў іншых абітурыентаў, якой бы яны хацелі бачыць праграму, ці карысталіся б ёй. Пасля, вядома, пратэсціраваў свой праект на фокус-групе. Усяго за два-тры месяцы хлопцу ўдалося вырашыць праблему, з якой ён сутыкнуўся пры выбары навучальнай установы.

Цяпер любы ахвотны можа праглядзець інфармацыю пра шматлікія сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, кароткія звесткі пра факультэты, спецыяльнасці, колькасць балаў, неабходных для паступлення, кошт навучання... Для гэтага была праведзена работа па зборы даных.

— У любой навучальнай установы ёсць свой афіцыйны сайт, — тлумачыць Сяргей. — Але праблема ў тым, што не кожны добра функцыянуе, ці там не часта абнаўляюцца звесткі. Таму спачатку я шукаў інфармацыю ў даведніках у папяровым варыянце, а потым перайшоў на напісанне алгарытмаў, якія аўтаматычна бяруць патрэбнае з інтэрнэт-сайтаў.

У многіх узнікае пытанне, у чым жа перавагі «Abіtur» гэтага дадатку? Усё неабходнае можна знайсці ў інтэрнэце! Але Сяргей лічыць, што яго праграма нашмат прасцейшая і больш зручная ў карыстанні. Да таго ж, яна запускаецца без інтэрнэту. І месца «Abіtur» займае няшмат: не больш за тры мегабайты.

Зараз Сяргей працягвае дзейнасць у сферы ІT, развівае свае навыкі далей: вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, а таксама падпрацоўвае ў кампаніях, распрацоўваючы дызайн інтэрфейсаў. Займаецца ён і іншымі праектамі... Кажа, што «Abіtur» для яго — добры досвед, але гэта толькі першая прыступка ў рэалізацыі сваіх магчымасцяў.

Юлія АДАМОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».