Вы тут

Былы прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў затрыманы


У вёсцы пад Бішкекам была праведзена спецаперацыя па затрыманні былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Паводле папярэдніх дадзеных, у ходзе сутыкненняў сілавікоў і прыхільнікаў экс-кіраўніка дзяржавы пацярпелі каля дзесяці чалавек, піша агенцтва ТАСС.


7 жніўня ў Кыргызстане правялі аперацыю па затрыманні Атамбаева. Па дадзеных акружэння былога прэзідэнта, падчас штурму спецназ ужыў гумовыя кулі і шумавыя гранаты, над домам былі заўважаныя верталёты.

Экс-кіраўнік дзяржавы быў затрыманы. Як удакладнілі ў штабе Атамбаева, "яго павезлі ў невядомым кірунку".

Супрацоўнікі праваахоўных органаў заблакавалі ўсе дарогі да дома экс-прэзідэнта пад Бішкекам. У штабе Атамбаева паведамілі, што прыхільнікі экс-прэзідэнта, якія ахоўвалі дом, кідалі ў спецназаўцаў камяні і палкі.

У ходзе спецаперацыі пацярпелі, па папярэдніх дадзеных, больш за дзесяць чалавек, у тым ліку журналіст і дэпутат нацыянальнага парламента.

Парламент Кыргызстана  27 чэрвеня прагаласаваў за пазбаўленне Атамбаева недатыкальнасці і статусу экс-прэзідэнта, што дае магчымасць прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці.

Яго падазраюць у садзейнічанні перапрафіляванню зямельных участкаў, карупцыі пры рэканструкцыі ЦЭЦ Бішкека, незаконнаму вызваленню з месцаў зняволення крымінальнага аўтарытэта Батукаева, а таксама супрацьзаконным пастаўках вугалю на ЦЭЦ сталіцы і незаконным атрыманні ўчастка для будаўніцтва жылога дома ў вёсцы Кой-Таш Чуйскай вобласці.

Атамбаеў лічыць, што ён падвяргаецца палітычнаму пераследу з боку цяперашняга кіраўніцтва рэспублікі, а ўсе абвінавачванні ў свой адрас называе "лухтой". Адвакат экс-прэзідэнта назваў рашэнне дэпутатаў не адпаведным канстытуцыі краіны.

Атамбаеў кіраваў Кыргызстанам з 2011 па 2017 год і стаў першым прэзідэнтам, які добраахвотна пакінуў пасаду пасля паўнавартаснага першага тэрміну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».